Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл
31 ліпеня санктуарый Маці Божай Шкаплернай у вёсцы Гудагай Астравецкага раёна наведаў новы старшыня Астравецкага райвыканкама Руслан Жукоўскі, прызначаны на пасаду за тры дні да таго, паведамляе Katolik.life.
Руслан Жукоўскі
Каталіцкі санктуарый стаў адным з першых месцаў, куды здзейсніў візіт кіраўнік раёна на новай пасадзе, на якой яго зацвердзілі толькі 28 ліпеня.
Чыноўнік наведаў святыню ў прыватным парадку, як вынікае з паведамлення парафіі. Там за яго памаліліся з просьбай аб шчодрым Божым блаславенні.
Ці з'яўляецца новы старшыня Астравецкага райвыканкама каталіком паводле веравызнання, публічных звестак няма. Сам ён родам з Ашмянаў, а да новага прызначэння працаваў першым намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама.
Чытайце таксама:
Каталіцкі біскуп далучыўся да акцыі «Прэзідэнцкага спартыўнага клуба»
Каб пераадолець створаны ўладамі кадравы голад, у правінцыю перавялі служыць ксяндза з Мінска