БЕЛ Ł РУС

Алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася новым Porsche

10.08.2026 / 16:07

Ганна Стафановіч

Здаецца, знакамітая гімнастка завяла традыцыю радаваць сябе на дзень нараджэння новымі аўтамабілямі. На 23‑годдзе Аліна набыла Tesla. А цяпер, на 25-годдзе, паказала ў інстаграме блакітны Porsche Panamera.

Аліна Гарнасько. Тут і далей фота з яе інстаграма

Шчаслівая Аліна пазіравала на фоне шыкоўнага аўтамабіля — яна распавяла, што здзейснілася яе чарговая мара.

У Беларусі цэны на аналагічныя Porsche Panamera могуць складаць пад 100 тысяч даляраў.

Гарнасько падвяла вынікі свайго маладога жыцця: «Першая чвэрць ззаду, яна дакладна з'яўляецца самай павучальнай, цярністай, але і не менш яркай».

Таксама гімнастка падзякавала бацькам за тое, што яны вырасцілі «ранімую, сумленную, не такую ўжо і дрэнную дзяўчынку, якая затое вельмі не лёгка здаецца».

Віншаваць спартсменку ў каментары прыйшлі спявак Руслан Аляхно, біятланістка Дынара Алімбекава, алімпійская прызёрка і генеральная сакратарка Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі Ксенія Санковіч, вядучая БТ Ганна Эйсмант.

У 2024 годзе (тады гімнастцы споўнілася 23 гады) Аліна пахвалілася Tesla Model Y у максімальнай камплектацыі. Пакупкай была вельмі задаволеная: «Скажу шчыра, задаволена вельмі, далікатна, хутка, плаўна, зручна і, канечне, вельмі прыгожа. Лаўлю позіркі выдатнага горада М. Прызвычайваюся да зарадак і кайфую ад кіравання (а асабліва ад аўтапілота)».

Але тады ж дадала, што не збіраецца спыняцца на дасягнутым.

Нагадаем: Аліна Гарнасько заваявала бронзавы медаль у мастацкай гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у Токіа. У 2020 годзе яна падпісала праўладны ліст, а ў 2021 хвалілася ў інстаграме, што паціснула руку Аляксандру Лукашэнку.

У 2023 годзе Гарнасько разам з Віктарам Лукашэнкам удзельнічала ва ўрачыстым адкрыцці крамы IROS (прэзентавалася як нацыянальны брэнд спартыўнага адзення). Аліна тады стала афіцыйным тварам новастворанага брэнду.

Чытайце таксама:

Жонка прапагандыста Ігара Тура пахвалілася, што муж падарыў ёй электрамабіль

Расіянін, які перамог у «Фактар.бай», спрабуе хуценька прадаць свой прыз ад БТ — уседарожнік Belgee

Максім Недасекаў выставіў на продаж машыну. Сцвярджае, што хоча набыць нерухомасць

«Да 23 гадкоў купіла другую машыну і не збіраюся спыняцца»: алімпійская прызёрка Аліна Гарнасько пахвалілася Tesla

Каментары да артыкула