БЕЛ Ł РУС

Украінцы страцілі яшчэ адзін самалёт МіГ-29

10.08.2026 / 21:25

Nashaniva.com

У Адэскай вобласці Украіны падчас баявога задання быў страчаны знішчальнік МіГ-29 Паветраных сіл Украіны. Пілот паспеў катапультавацца і быў эвакуяваны ў медыцынскую ўстанову, паведамляе прэс-служба Паветраных сіл.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле папярэдняй інфармацыі, лётчык выконваў заданне па знішчэнні паветраных цэляў праціўніка. Падчас запуску авіяцыйнай ракеты ўзнікла няштатная сітуацыя. Самалёт загарэўся, а пілот страціў кіраванне ім. Ён спрабаваў выратаваць машыну, але ў выніку быў вымушаны катапультавацца.

Пілот выжыў, пасля катапультавання яго эвакуявалі для аказання медыцынскай дапамогі. Пра яго стан падрабязнай інфармацыі пакуль няма.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Гэта ўжо не першы падобны інцыдэнт з украінскімі знішчальнікамі апошнім часам. 29 ліпеня падчас перахопу расійскіх паветраных цэляў на самалёце F-16 таксама адбылася няштатная сітуацыя. Пілот катапультаваўся, а самалёт разбіўся.

Раней, 27 чэрвеня, украінскія Паветраныя сілы паведамлялі пра страту сувязі з іншым МіГ-29, які выконваў баявое заданне ў Палтаўскай вобласці. Лётчык таксама паспеў катапультавацца.

Чытайце таксама:

«Мапеды» сыходзяць у мінулае: Расія робіць «шахеды» рэактыўнымі. Чым гэта пагражае Украіне

Украіна ўпершыню збіла расійскі знішчальнік з дапамогай F-16

Швецыя заявіла пра хуткую перадачу Украіне знішчальнікаў Gripen

Каментары да артыкула