БЕЛ Ł РУС

Трое беларускіх маладзёнаў паехалі ў Маскву па хуткія грошы. Цяпер іх будуць судзіць

10.08.2026 / 22:35

Nashaniva.com

Трое беларусаў — 21‑гадовая дзяўчына, яе 20‑гадовы хлопец і 17‑гадовы малодшы брат — паехалі ў Маскву ў надзеі хутка зарабіць шмат грошай, але ў выніку сталі фігурантамі крымінальнай справы, піша «Московский комсомолец».

Фота: Следчы камітэт Расіі

Маладыя беларусы дапамагалі расійскім тэлефонным махлярам і адказвалі за тэхнічны бок іх дзейнасці. Яны хавалі па здымных кватэрах так званыя SIM-боксы — спецыяльныя прылады, якія дазваляюць падмяняць нумары тэлефонаў і арганізоўваць масавыя званкі патэнцыйным ахвярам з розных краін.

Каб не трапіць у рукі сілавікам, удзельнікі схемы пастаянна мянялі месца жыхарства і падтрымлівалі сувязь праз абароненыя чаты. За сваю працу яны атрымлівалі грошы ў крыптавалюце.

Пры гэтым маштаб дзейнасці ўражвае. Толькі за адзін тыдзень праз дзевяць SIM-боксаў прайшло амаль 69 тысяч званкоў. Як мінімум трое жыхароў Расіі пасля размоў з махлярамі страцілі ўсе свае ашчаджэнні.

Але дзейнасць працягвалася нядоўга, неўзабаве беларусаў затрымалі. Удзельнікі схемы цалкам прызналі віну. Следства па справе ўжо завершана, цяпер матэрыялы перадаюць у суд.

За дапамогу тэлефонным махлярам беларусам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі, а таксама значны штраф.

Чытайце таксама:

Махляры сталі рассылаць беларускамоўныя паведамленні ад ДАІ нібыта для аплаты штрафаў

Пад Варонежам беларус зайшоў у чужую кватэру, абвясціў аб правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі і забраў грошы

«Я склала ўсё ў чорны пакет і пакінула ў дамоўленым месцы». Мінчанка двойчы сама адвезла грошы аферыстам

Тэлефонныя махляры выманілі ў беларуса 280 тысяч рублёў

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Каментары да артыкула