Стала вядома, як памёр Мікалай Казека
Сталі вядомыя абставіны смерці легендарнага беларускага трэнера па фрыстайле Мікалая Казекі, піша betnews.by. Ён памёр 10 жніўня ва ўзросце 76 гадоў, а перад смерцю трапіў у непрацяглую кому.
Мікалай Казека. Фота: «Анлайнер»
Паводле інфармацыі betnews.by, перад смерцю з трэнерам адбыўся няшчасны выпадак на лецішчы. Казека працаваў там, упаў і страціў прытомнасць. Пасля гэтага ягоны стан рэзка пагоршыўся, і ён трапіў у кому.
Нягледзячы на намаганні медыкаў, з комы Мікалай Казека ўжо не выйшаў. Ягоны арганізм не справіўся з наступствамі атрыманых траўмаў.
Мікалай Казека быў адным з найбольш вядомых і заслужаных трэнераў па фрыстайле не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Ягоныя вучні заваявалі восем алімпійскіх медалёў, у тым ліку чатыры залатыя.
Чытайце таксама:
Памёр славуты трэнер Мікалай Казека
Ганна Гуськова незадаволеная, як яе судзілі на Алімпіядзе. Казека: Усё нармальна
«Душа скакала ад шчасця». Славуты трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека аб срэбры Ганны Гуськовай