Спорт33

Памёр славуты трэнер Мікалай Казека

11 жніўня пайшоў з жыцця легендарны беларускі трэнер па фрыстайле Мікалай Казека. Пра гэта на сваёй інстаграм-старонцы паведаміў беларускі кідальнік молата і алімпійскі срэбны медаліст Вадзім Дзевятоўскі, піша «Трыбуна». Яму было 76 гадоў.

Мікалай Казека. Фота: Tut.by

Мікалай Казека нарадзіўся 5 красавіка 1950 года ў Мінску. Ён паходзіў з інтэлігентнай сям’і. Маці будучага трэнера Вольга Дзмітрыеўна працавала настаўніцай малодшых класаў, а бацька Іван Дарафеевіч Казека быў галоўным рэдактарам Белдзяржвыдата.

У юнацтве Мікалай Казека займаўся скачкамі на батуце. У 1965 годзе ён удзельнічаў у першых Усесаюзных спаборніцтвах па гэтым відзе спорту, якія прайшлі ў Ерэване. Найбольшага поспеху як спартсмен дасягнуў у 1972 годзе, калі стаў чэмпіёнам СССР па скачках на батуце. Акрамя гэтага, ён неаднаразова станавіўся прызёрам усесаюзных спаборніцтваў.

Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры Казека перайшоў на трэнерскую працу. Спачатку ён працаваў трэнерам па скачках у ваду. У 1986 годзе стаў старшым трэнерам зборнай БССР па фрыстайле ў дысцыпліне «лыжная акрабатыка».

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі Казека працягнуў працу з нацыянальнай камандай. З 1993 года ён узначальваў зборную Беларусі па фрыстайле. За гады трэнерскай дзейнасці яго выхаванцы дамагліся значных поспехаў на міжнароднай арэне і прынеслі Беларусі шмат алімпійскіх узнагарод.

Асобнае месца ў яго біяграфіі займаюць падзеі 2020 года. 18 жніўня Мікалай Казека разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай спартыўнай сферы падпісаў адкрыты ліст, у якім выказвалася патрабаванне прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. Пасля гэтага ў яго забралі прэзідэнцкую стыпендыю, а таксама перасталі запрашаць на зборы нацыянальнай каманды. Неўзабаве трэнер быў цалкам адхілены ад працы ў зборнай.

Тым не менш, з гісторыі беларускага спорту імя Мікалая Казекі выкрасліць немагчыма, а галоўным вынікам шматгадовай працы застаюцца яго выхаванцы. Дзмітрый Дашчынскі, Аляксей Грышын, Ала Цупер, Антон Кушнір і Ганна Гуськова заваявалі на зімовых Алімпійскіх гульнях восем медалёў рознай вартасці, з якіх чатыры былі залатымі. І гэта толькі самыя тытулаваныя з тых шматлікіх спартсменаў, з якімі славуты спецыяліст працаваў. Гэта зрабіла Мікалая Казеку найбольш паспяховым беларускім і адным з найпаспяховейшых у свеце трэнераў па фрыстайле.

Каментары3

  • Ясь
    11.08.2026
    Что сегодня за день 😒 Настоящих личностей и просто порядочных людей всё меньше и меньше...🖤
  • Зміцер
    11.08.2026
    Чорны дзень для Беларусі...
    Светлая памяць!
  • будзем памятаць
    11.08.2026
    R.I.P. Легенда. Дзякуй спадару Мікалаю за алімпійскія эмоцыі і што застаўся са сваімі вольнымі выхаванцамі ды заўзятарамі.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

«Следчы гэтаму лукашысту сказаў: галоўнае, прызнай віну ў здрадзе дзяржаве — і адпусцім цябе на хімію»1

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць