БЕЛ Ł РУС

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў

12.08.2026 / 22:33

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках дакладу яму вайсковага камандавання на чале з галоўнакамандуючым УСУ Міхаілам Драпатым у сваім тэлеграм-канале паведаміў пра вызваленне ўкраінскімі войскамі 26 населеных пунктаў у трох абласцях — Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай.

Карта: Deap State

«Бярозавае, Уваскрасенка, Грушаўскае, Запарожскае, Зелёны Гай, Зорка, Злагада, Калінаўскае, Краснагорскае, Малееўка, Мірнае, Новагеоргіеўка, Новагрыгораўка, Новамікалаеўка, Навахацкае, Аляксандраград, Паддубнае, Прыволле, Прывольнае, Рыбнае, Січневае, Стэпавае, Цернавое, Талстой, Цагельнае, Ялта — тэрыторыя трох абласцей, 26 населеных пунктаў вызваленыя дзякуючы актыўным дзеянням нашых ваяроў», — напісаў Зяленскі.

«За час гэтай наступальнай аперацыі ўдалося вызваліць тэрыторыю 745 квадратных кіламетраў. Дваццаць шэсць сёл Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей вернутыя пад кантроль Украіны. Гэтая наша наступальная аперацыя выкананая дакладна — менавіта так, як і было вызначана», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску

Сталі вядомыя падрабязнасці атакі дронаў на грузавікі на расійска-беларускай мяжы

Ці можа Украіна знішчаць пускавыя ўстаноўкі з расійскай балістыкай?

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы

У Камсамольску-на-Амуры адбыўся пажар на НПЗ

Каментары да артыкула