БЕЛ Ł РУС

Украіна і Расія абмяняліся праз Беларусь цывільнымі асобамі

13.08.2026 / 16:46

Nashaniva.com

13 жніўня праз тэрыторыю Беларусі адбыўся чарговы гуманітарны абмен цывільнымі асобамі паміж Украінай і Расіяй. Абмен прайшоў у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы. У Расію накіраваліся восем чалавек, ва Украіну — сем, піша БелТА.

Сярод тых, хто ўдзельнічаў у абмене, былі пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю. Некаторым з іх падчас перамяшчэння спатрэбілася медыцынская дапамога. Напрыклад, аднаго з пенсіянераў пасля перанесенага інсульту перавозілі ў рэанімабілі ў суправаджэнні фельчара.

85‑гадовая жанчына, якая накіроўвалася да сваёй дачкі ва Украіну, на мяжы змагла патэлефанаваць унуку. Яшчэ адна ўдзельніца абмену, ураджэнка Херсоншчыны, расказала, што вельмі чакала магчымасці вярнуцца да родных і зноў убачыць сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў.

Акрамя таго, раніцай 13 жніўня ў пункце пропуску «Новая Гута» адбыўся абмен целамі загінулых вайскоўцаў па формуле 261 на 24. Большую колькасць целаў перадаў расійскі бок.

Чытайце таксама:

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Украіна можа абмяняць беларуску Кардаш на журналістаў, якія знаходзяцца ў расійскім палоне

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў

Каментары да артыкула