Грамадства11

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

Кіеў прапаноўваў абмяняць грамадзянку Беларусі Іну Кардаш, затрыманую сёлета ў студзені па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі, не толькі Беларусі, але і Расіі, піша «Свабода». 

Кіраўнік сакратарыяту Каардынацыйнага штабу Багдан Ахрыменка ў адказе на запыт «Свабоды» падкрэсліў, што ўкраінская дзяржава адкрытая да абмеркавання любых спосабаў вяртання ўкраінскіх грамадзян, пазбаўленых свабоды. У тым ліку гатовая да перадачы Расіі і Беларусі іх грамадзян, якіх ва Украіне абвінавачваюць у шпіянажы або якія ўжо адбываюць пакаранне паводле адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэксу краіны.

«І расійская ўлада, і ўлада Беларусі праінфармаваныя аб магчымасці і гатоўнасці Украіны да такога працэсу. Але не першыя, ні другія не спяшаюцца забіраць сваіх праваленых агентаў, пра што сведчыць статыстыка дзяржаўнага праекту «Хачу да сваіх», — адзначыў кіраўнік сакратарыяту Каардынацыйнага штабу ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі.

Багдан Ахрыменка ўдакладніў, што ў пералік праекту «Хачу да сваіх» уключылі больш за 400 прозвішчаў калабарантаў і шпіёнаў. Большасць з іх чакаюць такога абмену 6‑8 месяцаў, а ў некаторых выпадках — амаль два гады.

У той жа час прадстаўнік Каардынацыйнага штабу не адказаў на пытанне аб агульным ліку грамадзян Украіны, якія знаходзяцца ў турмах Беларусі і частку якіх перадавалі Кіеву разам з ваеннапалоннымі ці беларускімі палітвязнямі.

«У мэтах бяспекі ўсіх удзельнікаў працэсу мы не каментуем гэтае пытанне, паколькі гэта можа пашкодзіць арганізацыі будучых падобных захадаў», — падкрэсліў Багдан Ахрыменка.

Іну Кардаш затрымалі сёлета 21 студзеня і выставілі ёй падазрэнні ў шпіянажы на карысць Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

На момант затрымання Іна Кардаш ужо працавала ў Каардынацыйным штабе ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны.

Паводле следства, яна кантактавала з КДБ праз грамадзяніна Беларусі, які «ўсвядомлена для яе ажыццяўляў канфідэнцыйную супрацу з спецслужбамі Беларусі».

Дасудовае расследаванне яе справы закончылі. Пасля судовага разгляду абвінаваўчага акту на яго адпаведнасць украінскаму заканадаўству суд павінен пачаць разглядаць справу па сутнасці. Цяпер Іна Кардаш знаходзіцца ў Кіеўскім СІЗА.

Каментары1

  • Беларусы ў пралёце
    28.07.2026
    "ўкраінская дзяржава адкрытая да абмеркавання любых спосабаў вяртання ўкраінскіх грамадзян, пазбаўленых свабоды"

    А на грамадзян Беларусі, якія абаранялі Украіну і цяпер знаходзяцца ў палоне, нам пофіг - дадаў Багдан Ахрыменка

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам22

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй2

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць