Свет

Крэмль вызваліў зняволенага былога амерыканскага марпеха. За што — пакуль невядома

Расія вызваліла былога амерыканскага марскога пехацінца Роберта Гілмана, які знаходзіўся ў расійскай турме з 2022 года. Рашэнне аб яго памілаванні, паводле амерыканскіх чыноўнікаў, ухваліў Уладзімір Пуцін з «гуманітарных меркаванняў», паколькі стан здароўя зняволенага мог быць цяжкім, паведамляе Reuters.

Роберт Гілман на судзе. Фота: «Коммерсант»

11 жніўня Гілман разам са сваёй маці Нінай ужо знаходзіўся на борце самалёта Дзярждэпартамента ЗША, які ляцеў з Расіі ў Вашынгтон.

Яго вызваленню папярэднічалі настойлівыя патрабаванні Вашынгтона. Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, паводле звестак амерыканскага боку, заклікаў вызваліць Гілмана падчас перамоў з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым 23 ліпеня. ЗША настойвалі на гэтым, каб амерыканец мог своечасова атрымаць неабходную медыцынскую дапамогу.

Прадстаўнік амерыканскіх уладаў, які асабіста размаўляў з вызваленым Гілманам, паведаміў, што той можа самастойна хадзіць і размаўляць. Раней яго сваякі і праваабаронцы заяўлялі, што ў мужчыны дыягнаставалі дысацыятыўны ступар, а ежу яму даводзілася атрымліваць праз зонд.

Падчас пералёту Гілмана павінны агледзець чатыры дактары. Пасля прыбыцця ў ЗША яго, верагодна, накіруюць на лячэнне і рэабілітацыю ў спецыялізаваны цэнтр у Тэхасе.

Гілмана затрымалі ў студзені 2022 года ў цягніку Сухумі — Масква. Расійскае следства сцвярджала, што ён у нецвярозым стане парушыў грамадскі парадак і праявіў агрэсію ў дачыненні да супрацоўніка паліцыі.

Першапачаткова суд прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў калоніі за прымяненне гвалту да прадстаўніка ўлады. Пасля апеляцыі тэрмін скарацілі да трох з паловай гадоў. Аднак пазней супраць Гілмана завялі новую справу, звязаную з канфліктамі з супрацоўнікамі калоніі і следчым. У 2024 годзе па новых абвінавачаннях яму прызначылі яшчэ сем гадоў і адзін месяц пазбаўлення волі.

Прыкладна месяц таму Гілмана перавялі з турэмнай бальніцы ў Варонежы ў псіхіятрычнае аддзяленне цывільнай клінікі. Яго маці і прадстаўнік амерыканскага консульства паведамлялі, што ім не дазвалялі наведваць яго ў бальніцы.

Вызваленне стала вынікам напружаных перамоў паміж амерыканскімі і расійскімі прадстаўнікамі, якія працягваліся ў выхадныя. Амерыканскія чыноўнікі падкрэслілі, што ЗША не перадавалі Расіі ніякіх расійскіх зняволеных у абмен на Гілмана. Яны назвалі вызваленне «жэстам добрай волі».

Пасля вяртання ў ЗША Гілмана плануюць сустрэць спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і намеснік дарадцы па нацыянальнай бяспецы Себасцьян Горка.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік6

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-9512

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць