БЕЛ Ł РУС

У мінскім Пішчалаўскім замку ўмацоўваюць падмуркі

14.08.2026 / 19:39

Nashaniva.com

У Мінску працягваецца маштабная рэканструкцыя Пішчалаўскага замка ў цэнтры горада — будынка колішняга СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. 14 жніўня старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў правёў на аб’екце працоўную нараду, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Асноўныя работы цяпер сканцэнтраваныя на будаўніцтве новага будынка №3 паводле генеральнага плана, а таксама на рэканструкцыі двухпавярховага будынка №2, які мае статус гістарычна-культурнай каштоўнасці і сваім фасадам выходзіць на вуліцу Валадарскага.

Сцены гэтага будынка ўжо ўзялі ў часовыя металічныя канструкцыі, каб узмацніць іх апорную здольнасць. Унутры праводзіцца дэмантаж, а таксама ўзмацняюцца падмуркі. Акрамя таго, спецыялісты прыступілі да ўзмацнення падмуркаў непасрэдна самога Пішчалаўскага замка.

Пасля завяршэння рэканструкцыі тэрыторыя замка, якому ў 2025 годзе споўнілася 200 гадоў, павінна ператварыцца ў шматфункцыянальны комплекс.

Плануецца ўключыць тэрыторыю на вуліцы Валадарскага ў агульную гарадскую прастору і зрабіць яе часткай экскурсійнага маршруту па гістарычным цэнтры Мінска.

Чытайце таксама:

На тэрыторыі былой Валадаркі ўжо знеслі 17 пабудоў

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры

Так цяпер выглядае былая Валадарка, пастаўленая на рэканструкцыю ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула