БЕЛ Ł РУС

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

14.08.2026 / 20:17

Nashaniva.com

Днём 14 жніўня адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі — Кыргызстане, Казахстане, Таджыкістане і Узбекістане — адбыліся маштабныя перабоі з электразабеспячэннем. У тым ліку і праз праблемы з электрычнасцю сарваўся прызначаны на гэты дзень выступ у Алматы амерыканскага рэпера Канье Уэста.

Цемрадзь на стадыёне ў Алматы, на які людзі прыйшлі слухаць Канье Уэста. Скрыншот з відэа

Шоу павінна было адбыцца на Цэнтральным стадыёне Алматы, але арганізатары ў апошні момант вырашылі перанесці яго на 15 жніўня, хоць публіка ўжо нават сабралася. У якасці афіцыйнай прычыны называецца, праўда, не толькі блэкаўт, але і кепскае надвор'е.

Як высветлілася, прычынай блэкаўта адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі было адключэнне двух гідрагенератараў на Тактагульскай ГЭС у Кыргызстане, паведаміла прэс-служба сістэмнага аператара Адзінай энергетычнай сістэмы Казахстана ААТ «KEGOC».

Чытайце таксама:

Адразу ў чатырох краінах Цэнтральнай Азіі адбыўся блэкаўт

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту

Упершыню падняўся ў неба найбуйнейшы ў свеце электрычны самалёт

Каментары да артыкула