БЕЛ Ł РУС

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

15.08.2026 / 17:12

Nashaniva.com

Гэта вынікае з прагнозу Нацыянальнага ўпраўлення акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША (NOAA).

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Паводле прагнозу NOAA, цяперашні Эль-Ніньё можа стаць самым моцным за ўсю гісторыю назіранняў. Верагоднасць гэтага ацэньваецца амаль у 70%. Пік з'явы чакаецца ў канцы восені — пачатку зімы.

Моцны Эль-Ніньё здольны павысіць сярэднесусветную тэмпературу і павялічыць рызыку засух, паводак і экстрэмальнай спёкі ў розных рэгіёнах.

Вучоныя адзначаюць, што на фоне глабальнага пацяплення наступствы з'явы прадказаць асабліва складана. Чакаецца, што 2027 год можа стаць самым гарачым за ўсю гісторыю назіранняў, а рэкорд можа быць усталяваны ўжо ў 2026 годзе.

Чытайце таксама:

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна

У Аўстраліі афіцыйна заявілі пра пачатак Эль-Ніньё

У гэтым годзе чакаюць супер Эль-Ніньё — рэкордную гарачыню

Каментары да артыкула