Свет

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

Першыя два месяцы лета 2026 года ў Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўвесь перыяд назіранняў. Даследчыкі зафіксавалі рэкордна высокую сярэднюю тэмпературу паветра — 21,6°C, што прыкладна на 2,8°C вышэй за сярэдні паказчык, паведамляе CNN.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Папярэдні рэкорд быў устаноўлены ў 2022 годзе. Пры гэтым ліпень 2026 года стаў таксама самым гарачым ліпенем за ўсю гісторыю назіранняў за тэмпературай паверхні Сусветнага акіяна за межамі палярных рэгіёнаў. Сярэдняя тэмпература вады склала 20,96°C. Гэта вышэй за папярэдні ліпеньскі рэкорд 2023 года, калі сярэдняя тэмпература дасягнула 20,89°C.

Асабліва высокая тэмпература вады назіралася ў Атлантычным акіяне і заходняй частцы Міжземнага мора. На ўмовы надвор'я часткова паўплываў так званы «супер-Эль-Ніньё» — кліматычны феномен, які фарміруецца ў Ціхім акіяне.

Адначасова ў Францыі, Іспаніі, а таксама ў некаторых рэгіёнах Германіі і Вялікабрытаніі навукоўцы зафіксавалі надзвычайны дэфіцыт ападкаў і вільгаці ў глебе. У ліпені 2026 года вільготнасць верхняга слоя глебы ў Заходняй Еўропе была значна ніжэйшай, чым у ліпені 2022 года, калі рэгіён таксама перажываў моцную засуху.

Экстрэмальная спякота і засуха спрыялі ўзнікненню маштабных лясных пажараў. Паводле ацэнак еўрапейскіх спецыялістаў, агнём было знішчана больш за 1,23 мільёна акраў, або каля 498 тысяч гектараў, тэрыторыі. Найбольш пацярпелі Іспанія, Францыя і Італія.

Пажары прывялі і да росту выкідаў у атмасферу, а таксама пагоршылі якасць паветра ў розных рэгіёнах Еўропы. Чым маштабнейшы пажар, тым больш дыму ўтвараецца і тым вышэй ён падымаецца ў атмасферу. У выніку забруджванне можа распаўсюджвацца на значныя адлегласці і ўплываць на якасць паветра не толькі непасрэдна каля месца пажару.

Навукоўцы адзначаюць, што высокая тэмпература і працяглая засуха ў чэрвені і ліпені ўзаемна ўзмацнялі адна адну. Па меры высыхання глеба траціць здольнасць забяспечваць натуральнае астуджэнне паверхні, таму цяпло назапашваецца яшчэ хутчэй. Так фарміруецца своеасаблівае замкнёнае кола, якое ўзмацняе экстрэмальную спякоту.

Раней таксама паведамлялася, што ў рацэ Рэйн быў зафіксаваны найніжэйшы за ўсю гісторыю назіранняў узровень вады. На асобных участках суднаходная глыбіня знізілася да ўсяго 25 сантыметраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне скінулі тры авіябомбы на Сумы — у горадзе значныя разбурэнні, параненыя 14 чалавек1

У Беларусі КДБ затрымаў расійскага бізнэсмена, якога ў Расіі шукалі за пастаўкі няякаснай тушонкі для арміі

Вучыч заявіў, што свет стаіць на парозе значна больш маштабнай вайны4

Расіі не падыходзіць варыянт замарожвання канфлікту ва Украіне3

Падмаскоўе, Крым, Ніжнякамск і Растоўская вобласць падвергліся атацы ўкраінскіх беспілотнікаў

У Нясвіжы з вялікай зніжкай прадаюць стогадовую вілу польскіх чыноўнікаў. За што яе хвалілі міжваенныя крытыкі?1

Украінскі падлетак, які лічыўся зніклым без вестак, аказаўся ў шэрагах расійскай арміі і ваюе супраць Украіны12

Тысячы фанатаў Раналду памылкова прыйшлі на чужое вяселле2

У Беларусь вярнуліся яноты, і гэта трывожыць навукоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць