БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі гандляваць «цублямі»

15.08.2026 / 20:15

Nashaniva.com

У Беларусі забаранілі продаж сувенірных банкнот, якія сваім выглядам занадта нагадваюць сапраўдныя беларускія грошы, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Фота ілюстрацыйнае

Пракуратура Ленінскага раёна Мінска выявіла выпадкі, калі такімі сувенірнымі купюрамі наміналам 10 і 20 «цублёў» людзі разлічваліся за тавары ў крамах. У выніку гандлёвыя аб'екты неслі фінансавыя страты.

Праблему выявілі падчас вывучэння матэрыялаў спраў аб дробных крадзяжах. Высветлілася, што знешняе афармленне сувенірных банкнот было вельмі падобным да сапраўдных беларускіх грошай.

Падчас праверкі ўстанавілі, што выявы былі нанесеныя на абодва бакі папяровых купюр, а іх памеры адпавядалі памерам сапраўдных банкнот. Гэта супярэчыць патрабаванням беларускага заканадаўства.

Акрамя таго, у інтэрнэце знайшлі прапановы аб продажы такіх сувенірных вырабаў. Пракуратура вынесла ўладальніку адной з анлайн-пляцовак прадпісанне спыніць іх продаж. Пасля гэтага незаконныя аб'явы былі выдаленыя.

Чытайце таксама:

МУС хоча забараніць «дублі», «цублі» і іншыя сувенірныя грошы

Міліцыя заклікала жыхароў Маладзечаншчыны быць пільнымі з грашыма, бо ёсць шмат фальшывак

Беларуска прывезла з-за мяжы купюру €0

Сын скраў у бацькі 6700 даляраў і падклаў сувенірныя

Каментары да артыкула