Здарэнні

Міліцыя заклікала жыхароў Маладзечаншчыны быць пільнымі з грашыма, бо ёсць шмат фальшывак

На тэрыторыі Маладзечанскага раёна неаднаразова ўстанаўліваліся факты збыту банкнотападобных вырабаў, якія маюць падабенства з сапраўднымі грашовымі знакамі Нацбанка, паведамляе абласная міліцыя.

Фота: Міліцыя Міншчыны

Такія купюры вонкава аналагічныя сапраўдным купюрам, адпавядаюць ім па памеры, але маюць надпісы: «дублёў», «цублёў», «Souvenir money of Belarus», «Білдет банка прыколаў», «Не з’яўляецца плацежным сродкам» і іншыя.

Так, з пачатку 2025 года ў Маладзечанскім РАУС зафіксавана 18 фактаў, звязаных са збытам банкнотападобных вырабаў, што не з’яўляюцца плацежным сродкам.

Падобнае дзеянне кваліфікуецца як махлярства і караецца пазбаўленнем волі да 3 гадоў.

Нярэдкія выпадкі прадстаўлення для абмену ў банкаўскія ўстановы сувенірных купюр, што маюць падабенства з сапраўднымі грашовымі сродкамі. Аднак у іх існуе адметная рыса: надпіс «не з’яўляецца плацежным сродкам». У сувязі з гэтым заклікаем грамадзян быць уважлівымі і звяртаць увагу на купюры, якімі ажыццяўляецца разлік у гандлёвых аб’ектах і якія прадстаўляюцца для абмену ў банкаўскія ўстановы, гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

У міліцыі нагадваюць прадаўца аб адказнасці за невыкананне патрабаванняў заканадаўства па ажыццяўленні праверкі наяўных грашовых сродкаў. Паводле артыкула 12.5 КаАП РБ невыкананне індывідуальным прадпрымальнікам або касірам, іншым работнікам юрыдычнай асобы патрабаванняў заканадаўства па ажыццяўленні праверкі наяўных грашовых сродкаў на сапраўднасць і плацежнасць цягне накладанне штрафу да трох базавых велічынь (126 рублёў).

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў10

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак16

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць