У Кобрынскім раёне ў лесе знайшлі патроны, якім больш за 100 гадоў
Жыхар Кобрынскага раёна падчас збору чарніц знайшоў у лесе старыя патроны, вырабленыя яшчэ ў пачатку XX стагоддзя, піша БелТА.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА
57‑гадовы мужчына расказаў міліцыі, што пайшоў у лес і прыкладна за два кіламетры ад дома заўважыў на зямлі некалькі патронаў. Знаходку сілавікі канфіскавалі і накіравалі на экспертызу.
Спецыялісты Брэсцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз высветлілі, што патроны былі вырабленыя фабрычным спосабам і з'яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай зброі.
Экспертыза паказала, што іх вырабілі ў пачатку XX стагоддзя на патронных заводах Расійскай імперыі і Францыі.
Чытайце таксама:
У Жлобінскім раёне мужчына перакладаў падлогу ў хляве і знайшоў старую зброю
Вясковец меў страляючую асадку
Жыхар Бабруйска знайшоў у кватэры свайго дзядзькі антыкварную зброю