Грамадства55

У Жлобінскім раёне мужчына перакладаў падлогу ў хляве і знайшоў старую зброю

Жыхар невялікай вёскі ў Жлобінскім раёне падчас планавага рамонту драўлянай падлогі ў сваім хляве знайшоў нечаканую рэч, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.

Калі мужчына пачаў мяняць старыя элементы падлогі, пад пластом пылу, павуціння і будаўнічага смецця ён знайшоў стары карабін з аптычным прыцэлам. На ствале зброі быў усталяваны самаробны глушыцель, груба, але трывала прымацаваны да дульнай часткі.

Было відавочна, што карабін працяглы час захоўваўся пад падлогай і быў схаваны ад чужых вачэй. Хто і навошта пакінуў яго там, высветліць адразу было немагчыма.

Мужчына вырашыў не нарывацца на праблемы і добраахвотна перадаў знойдзеную зброю супрацоўнікам міліцыі.

Пазней карабін накіравалі на судовую балістычную экспертызу. Эксперты ўстанавілі, што зброя вырабленая заводскім спосабам і з'яўляецца ручной наразной агнястрэльнай зброяй — карабінам «ТОЗ-16» калібру 5,6 мм. Ён прызначаны і прыдатны для стральбы патронамі 5,6×16R (.22 Long Rifle).

Таксама эксперты даследавалі дульную прыладу. Высветлілася, што яна была вырабленая саматужным спосабам і з'яўляецца кампанентам ручной наразной агнястрэльнай зброі — аднакамерным глушыцелем, прызначаным для памяншэння ўзроўню гуку стрэлу. Прылада таксама аказалася прыдатнай для выкарыстання паводле свайго прызначэння.

Каментары5

  • Барыс Рагуля
    13.08.2026
    Нетрэба было аддаваць зброю, яшчэ можа спатрэбіцца!!!
  • Вясковец
    13.08.2026
    А мая 2-х стволка яшчэ з часоу́ польскага панавання ( засталася ат дзеда з кулямі) нехай будзе у́ схованке... Аніякім мусарам не панясу!
  • Хутарскі маёнтак
    13.08.2026
    З WW2 яшчэ хапае зброі у́ насельніцтва Беларусі, няма дурных здаваць лукашью

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1515

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога1

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

На адной з вуліц Пінска з'явілася шафа для бясплатнага абмену кнігамі ФОТАФАКТ3

У Белавежскай пушчы знайшлі мох, які больш за 100 гадоў лічылі зніклым2

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ15

ГрамадстваАбнаўляецца15

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць