55‑гадовы вясковец у красавіку прыбіраўся ў хаце памерлых бацькоў і знайшоў страляючую аўтаасадку, а таксама малакаліберныя патроны.

Ён захапляўся паляваннем, таму знойдзеныя прадметы яго зацікавілі. Здаваць у міліцыю не стаў, а забраў сабе, але потым, відаць, здаў, паведамляе БелТА.
Згодна з заключэннем судова-балістычнай экспертызы, знойдзены прадмет з’яўляецца атыповай агнястрэльнай зброяй — страляючай аўтаасадкай, якая была вырабленая саматужным спосабам і прыдатная для стрэлаў малакалібернымі патронамі. Пяць канфіскаваных патронаў былі вырабленыя заводскім спосабам, прыдатныя для стральбы і з’яўляюцца боепрыпасамі да наразной агнястрэльнай спартыўнай і паляўнічай зброі.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Бялыніцкага раённага аддзела Следчага камітэта.
Пры накіраванні крымінальнай справы ў суд пракурор пакінуў без зменаў раней ужытую да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
У ведамстве нагадалі, што згодна з заўвагай да арт. 295 Крымінальнага кодэкса асоба, якая добраахвотна здала зброю і боепрыпасы, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці, за выключэннем выпадкаў іх збыту.
Каментары