БЕЛ Ł РУС

УСУ нанеслі паспяховы ўдар па Афіпскім НПЗ у Краснадарскім краі

25.08.2026 / 19:51

Nashaniva.com

Уночы 25 жніўня 2026 года Сілы абароны Украіны нанеслі чарговыя ўдары па аб’ектах расійскай нафтагазавай галіны, паведаміў Генеральны штаб УСУ.

Фота Афіпскага НПЗ са спадарожніка 

Паводле інфармацыі Генштаба УСУ, украінцам удалося пацэліць у Афіпскі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі. Таксама паведамляецца пра знішчэнне дзвюх установак сепарацыі газу на Астраханскім газаперапрацоўчым заводзе.

Раней пра пашкоджанні Афіпскага нафтаперапрацоўчага завода паведамляў і губернатар Краснадарскага краю. Таксама паведамлялася пра пажар на тэрыторыі прадпрыемства пасля атакі.

Акрамя таго, украінскі Генштаб заявіў, што ў выніку ўдару 24 жніўня на вайсковым аэрадроме «Мілерава» ў Растоўскай вобласці быў пашкоджаны расійскі знішчальнік МіГ-29. Ступень пашкоджанняў пакуль удакладняецца.

Чытайце таксама:

У Казахстане загарэўся адзін з найбуйнейшых нафтазаводаў

НПЗ у Пермі спыніў працу пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Ці здымае Беларусь вяршкі з паліўнага крызісу ў Расіі? Ёсць нюансы

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі

Каментары да артыкула