У Вілейскім раёне затрымалі браканьера, які незаконна забіў лася
У Вілейскім раёне супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выявілі незаконна здабытага лася. У Вілейскай паляўнічай гаспадарцы яны знайшлі парэшткі дарослага самца з агнястрэльным раненнем і прыкметамі разбору.
Фота: t.me/gosinspekciya
Падчас аператыўных мерапрыемстваў інспектары ўстанавілі чалавека, які можа быць датычны да незаконнага палявання. Высветлілася, што ён забіў лася ў забаронены перыяд і без адпаведнага дазволу. Мужчына прызнаў сваю віну.
Суму шкоды, нанесеную навакольнаму асяроддзю, ацанілі на 900 базавых адзінак.
Фота: t.me/gosinspekciya
Падчас ператрусу ў доме мужчыны таксама знайшлі 14 поліэтыленавых пакетаў з мясам дзічыны агульнай вагой 18,6 кг, 25 паляўнічых патронаў, дзве зарэгістраваныя гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы, 24 капсулі і бляшанку з прыкладна 100 грамамі пораху. Акрамя таго, было выяўлена 10 ёмістасцяў са спіртазмяшчальнай вадкасцю, меркавана самагонкай.
Вілейскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў супраць мужчыны крымінальную справу паводле часткі 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Чытайце таксама:
Браканьеры прыдумалі хітрую схему вылаву рыбы на продаж у чарнобыльскай зоне
У Мсціслаўскім раёне браканьер злавіў 740 чырванакніжных ракаў