БЕЛ Ł РУС

У Ганцавічах пачнуць выпускаць новы для Беларусі від снэкаў

26.08.2026 / 17:04

Nashaniva.com

Ганцавіцкі хлебазавод плануе пашырыць асартымент прадукцыі і першым у Беларусі наладзіць выпуск экструзійных сухарыкаў. Падобныя снэкі ўжо прадаюцца на беларускім рынку, але пакуль іх вырабляюць толькі замежныя вытворцы, піша Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Фото: Karen Laårk Boshoff / Pexels.com

Новы цэх плануюць адкрыць у межах праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся. Там будуць вырабляць сухарыкі са збожжавай сыравіны, якую апрацоўваюць пры высокай тэмпературы і пад ціскам. Пасля выхаду з экструдара маса павялічваецца ў аб'ёме і набывае лёгкую, порыстую структуру. У выніку атрымліваецца хрумсткі і пышны снэк, які можна есці асобна або выкарыстоўваць для паніроўкі.

Адзін з асноўных кірункаў працы завода цяпер — вытворчасць кукурузных палачак. За дзень прадпрыемства выпускае да 4 тон такой прадукцыі. Асартымент таксама пастаянна пашыраюць.

Нядаўна на заводзе пачалі вырабляць кукурузныя палачкі для дзіцячага харчавання. У іх утрыманне алею і цукровай пудры зведзена да мінімуму.

Акрамя таго, найбліжэйшым часам прадпрыемства плануе запусціць масавую вытворчасць кукурузных палачак са смакам вішні.

Чытайце таксама:

Як беларусы адпачылі на круізным лайнеры за 7300 еўра

У мінскім аэрапорце адкрылі два кафэ Mak.by

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі

Ці гэта дакладна можна есці? 10 беларускіх прадуктаў, якія вас здзівяць

У Мінску знайшлі «цукеркі з дзяцінства». Праўда, выгляд іх падманлівы

Каментары да артыкула