Грамадства44

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі

Крамы на колах ад «Кароны» сёння курсіруюць па некалькіх раёнах Мінскай і Віцебскай абласцей, а таксама па вёсках Гродзенскага раёна. Беларусы жартуюць, што гэта «лакшэры» аўталаўкі.

«Вы калі-небудзь бачылі аўталаўку, у якую можна зайсці і набыць ананасы, вэнджаны бекон, бутэлечку IPA?» — уразілася аўталаўкай Таццяна ў Threads. «Фіга сабе лухары», — адрэагавалі жыхары іншых вёсак, куды пакуль такія аўталаўкі не дабраліся.

Вось так выглядае аўтакрама «Кароны» знутры. Фота: @tatsiana_koptsik

Днямі блогер Максім Рэўт зрабіў падрабязны агляд змесціва аўтамаркета, які сустрэў у вёсцы Грыбоўня, што ў Салігорскім раёне. У гэты дзень яна стала пятым па ліку пунктам на маршруце прадаўца.

Можна пабачыць, што ў машыне ўсталяваныя халадзільнікі і кандыцыянер. Прадаюць розныя віды мяса, хлебныя вырабы, малочныя прадукты, садавіну з гароднінай, алкаголь. Паліцы запоўненыя таксама снэкамі, крупамі, кансервамі і газаванымі напоямі.

У сезон актыўна карыстаюцца аўталаўкай і дачнікі.

@xyutebenanos

♬ Warriyo Mortals - Azay DTM

У прысталічны рэгіён аўталаўкі «Кароны» ўвайшлі толькі з ліпеня. Агулам у вёскі яны прыязджаюць раз ці два на тыдзень. У залежнасці ад памеру населенага пункта, робяць там па 3‑4 прыпынкі. Кожны цягнецца каля 20 хвілін.

Фота: korona.by

На сёння аўталаўкі абслугоўваюць у Беларусі каля 14 тысяч сельскіх населеных пунктаў. Асноўны гулец на гэтым рынку — «Белкаапсаюз». У будучыні чыноўнікі мараць дадаць у крамы на колах функцыю самаабслугоўвання.

Каментары4

  • Беларус
    27.07.2026
    В вашей Польше в выходные закрыты 85% магазинов.
  • гнілаёпт
    27.07.2026
    цывільна. вось толькі Карона не для бедных..
  • не от большого ума...
    27.07.2026
    аўталаўка, Зачем? Причем тут чиновники ? Торговая сеть "крутится" , что в этом крамольного ? Или по твоему на 5 хат с дачниками надо супермаркет строить ?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі дронаў на дата-цэнтр «Яндэкса» Рунэт накрыў маштабны збой7

За год сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску вырас амаль на 500 даляраў3

«Да апошняга не ведала, што кватэрнае пытанне можа вырашыцца». Мама тройні расказала, як наважылася прасіць жыллё ў Лукашэнкі5

Самай маладой фігурантцы расійскага спісу экстрэмістаў і тэрарыстаў — 14 гадоў2

У Бранскай вобласці ад удару беспілотніка пацярпела беларуска. Ёй ампутавалі канцавіны20

«Маё дзіця заснула і не прачнулася». У Вільні памёр 29‑гадовы беларус9

Ozon адкрыў яшчэ два лагістычныя цэнтры ў Беларусі4

У Ваўкавыскім раёне жанчына вырасціла гіганцкі агурок ФОТАФАКТ3

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага8

Былога беларускага палітвязня судзяць у Літве за падрыхтоўку да забойства праціўнікаў Крамля. Пагражае аж да пажыццёвага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць