БЕЛ Ł РУС

Беларус жорстка адпомсціў былой жонцы праз 13 гадоў пасля разводу

26.08.2026 / 17:33

Nashaniva.com

У Гарадоцкім раёне 53‑гадовы мужчына напаў на былую жонку, з якой развёўся яшчэ ў 2013 годзе. Пра гэта паведамілі ў пракуратуры Віцебскай вобласці.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

У красавіку 2026 года мужчыну вызвалілі са следчага ізалятара. У той жа дзень, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, ён прыйшоў да дома былой жонкі. З рэўнасці мужчына пачаў разбіваць вокны. Жанчына выйшла на вуліцу, каб паспрабаваць яго супакоіць, але былы муж ударыў яе па галаве металічнай пласцінай.

У пацярпелай дыягнаставалі адкрытую чэрапна-мазгавую траўму.

У пракуратуры адзначылі, што мужчыну і раней неаднаразова прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за гвалт у дачыненні да былой жонкі. Папярэднюю судзімасць ён атрымаў за пагрозу забіць гэту жанчыну.

У судзе абвінавачаны сваёй віны не прызнаў, аднак суд прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, мужчыну прызначылі прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. На карысць пацярпелай з яго таксама спагналі 15 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

Чытайце таксама:

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Мужчына з рэўнасці спаліў свой дом

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі

У Адэсе судзілі беларуску, якая абмацюкала п'янага мужа — ён пакрыўдзіўся і пагражаў скончыць жыццё самагубствам

Каментары да артыкула