БЕЛ Ł РУС

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам

27.08.2026 / 15:48

Вінцэсь Клепачэня

«Калі мы размаўлялі з Лукашэнкам, галоўнай мэтай было адкрыць яшчэ адзін канал сувязі з Пуціным».

Спецпасланнік Дональда Трампа Кіт Келаг і Аляксандр Лукашэнка. 20 чэрвеня 2025 года. Фота: president.gov.by

Былы спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны Кіт Келаг у інтэрв'ю журналістцы Раміны Эсхакзай расказаў пра перамовы з Лукашэнкам у 2025 годзе.

«Калі мы размаўлялі з Лукашэнкам, галоўнай мэтай было адкрыць яшчэ адзін канал сувязі, бо мы ведаем, што Лукашэнка размаўляе з Пуціным. Таму мы вырашылі: калі можам перадаваць паведамленні такім шляхам, то паспрабуем.

Адначасова нам дазволілі вызваліць палітычных зняволеных. Няшмат, але нам гэта ўдалося. І, думаю, гэта было важна. Мы іх вызвалілі.

Але галоўнай прычынай, чаму мы размаўлялі з Лукашэнкам, была перадача паведамленняў, каб Пуцін атрымаў правільны сігнал», — сказаў Келаг.

Нагадаем, Кіт Келаг наведаў Мінск і правёў перамовы з Лукашэнкам у чэрвені 2025 года. Пасля сустрэчы беларускія ўлады вызвалілі 14 палітычных зняволеных, сярод якіх быў Сяргей Ціханоўскі. Іх вывезлі ў Літву.

Чытайце таксама:

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Кіт Келаг пракаментаваў свой візіт у Мінск

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?

Каментары да артыкула