Грамадства1212

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Вызвалення 14 палітвязняў, якое адбылося 21 чэрвеня, не было б, калі б намеснік спецпрадстаўніка Трампа Джон Коўл не завязаў бы з Лукашэнкам нефармальныя сувязі. Пра гэта сам амерыканскі пасланнік расказаў выданню Politico.

Аляксандр Лукашэнка паціскае руку Джону Коўлу падчас візіту Кіта Келага ў Мінск 21 чэрвеня 2025 года. Фота прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі

Па словах Коўла, гарэлку ён піў падчас доўгага абеду з Лукашэнкам. 

«Я выпіў дзве чаркі, мяне не званітавала, але трэцяй я піць не стаў», — сказаў ён.

Амерыканскі дапламат патлумачыў, што яму папярэдне параілі «зачараваць» Лукашэнку.

«[Лукашэнка] завёў размову аб Дзяржаўным дэпартаменце, і я сказаў: «Так, усё, што яны хочуць рабіць, гэта бла-бла-бла», — і яму гэта спадабалася».

Лукашэнка здаўся Коўлу разумным і кемлівым. Амерыканец лічыць, што той «сапраўды хоча паляпшэння адносін з ЗША». А таксама, што Лукашэнка хоча сыграць сваю ролю ў перамовах па вайне ва Украіне.

Пакуль яны пілі гарэлку, трэба было прамаўляць тосты. Лукашэнка прапанаваў выпіць за Трампа. Коўл, у адказ, падняў тост за Лукашэнку. Пілі і за іншае, але Коўл не ўдакладніў за што. 

«Усё гэта было весела», — сказаў Коўл.

Сустрэча спецпрадстаўніка Трампа Кіта Келага, яго намесніка Джона Коўла і Лукашэнкі адбылася 21 чэрвеня. 22 чэрвеня стала вядома пра вызваленне 14 палітвязняў — іх адвезлі ў Літву.

Як падкрэсліваецца, гаворка не ідзе пра якія-небудзь «здзелкі»: адвакат Коўл не ёсць самастойнай палітычнай фігурай. Ягоная роля, хутчэй, носіць тэхнічны і дапаможны характар.

Politico прыводзіць яшчэ некалькі цікавых дэталяў.

Пасля перасячэння беларускай мяжы машына з Коўлам і амерыканскімі дыпламатамі спынялася на вясковай дарозе: мянялі дыпламатычныя нумарныя знакі на сваіх аўтамабілях, каб не прыцягваць увагі.

Пра Палац Незалежнасці ў артыкуле кажуць, што ён «памерам з невялікі тэрмінал аэрапорта». «Ён такі вялікі, што Том Брэйдзі [зорка амерыканскага футбола] не змог бы дакінуць мяч з аднаго канца вестыбюля ў другі», — сказаў Коўл.

78-гадовы Коўл — вопытны адвакат, найбольш вядомы тым, што дапамог заключыць пагадненне на 386 мільярдаў долараў з буйнымі тытунёвымі кампаніямі ў канцы 1990-х.

У яго таксама было звілістае палітычнае жыццё; ён доўгі час быў дэмакратам, але падтрымаў Джона Маккейна ў 2008 годзе і пасябраваў з Сарай Пэйлін, але ў 2016 годзе зноў падтрымліваў дэмакрата — Марціна О’Мэлі.

У 2021 годзе ён абараняў інтарэсы Трампа ў доўгаіграючым працэсе супраць сацыяльных сетак, абвінавачваючы іх у цэнзуры. Woke-рух зрушыў мяне ўправа», — сказаў ён у адным з інтэрв'ю.

З Трампам яго ўпершыню пазнаёміла ягоная жонка, Грэта Ван Састэрэн, былая вядучая Fox News, якая шмат разоў брала інтэрв'ю ў будучага прэзідэнта. Тое знаёмства адбылося яшчэ гадоў 20 назад.

У артыкуле сцвярджаецца, што беларускае заданне Коўла пачалося з тэлефанавання з Дзяржаўнага дэпартамента пры канцы красавіка 2025 года.

«Ці маглі б вы паехаць у Мінск, каб сустрэцца з Лукашэнкам, чалавекам, якога часта называюць апошнім дыктатарам Еўропы?»

«Добра», — сказаў Коўл.

«А зможаце вылецець заўтра?»

«Не добра!» — адказаў ён. Але паляцеў.

«Істотны тут не столькі змест застольных размоваў і каларытныя дэталі, колькі сам факт таго, што такі дасведчаны чалавек, як Джон Коўл, палічыў магчымым публічна расказаць пра гэта, — адзначае ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Аляксандр Фрыдман. — Звычайна падобныя эпізоды застаюцца за кадрам, пакуль перамовы працягваюцца — каб не нашкодзіць іх ходу. Цяпер жа, пасля ўльтыматуму Трампа, яны былі агалошаныя».

Каментары12

  • трасяншчыкі моцна уладу трымаюць. Масква-маскоўскамоўныя посмадэрністы БЕЗ ШАНСАЎ
    20.07.2025
    (90%) маскоўскамоўныя каментарыі тут за блакаду- знішчэння Незалежнай Беларусі , адчуванне што нашы расейкамоўныя паспрабавалі ў 2020 быць Беларусамі і ім не спадабалася )))) , а Маскоўская імерыя не горшы варыянт дзеля іх. Ну я не хвалюся, нашы трасяншчыкі моцна уладу трымаюць. Масква і маскоўскамоўныя посмадэрністы БЕЗ ШАНСАЎ
    Жыве БЕЛАРУСЬ /ВКЛ !
  • Бруклінскае брахло
    20.07.2025
    Двайны ўдар, дык гэта была пляшка гарэлкі а не мроі старога дзеда пра нейкі там уплыў.
  • .
    20.07.2025
    Вырашыла не выпадковая пляшка гарэлкі, а намер ехаць на перамовы.
    Той намер не сам з'явіўся.

    "Разумны і кемлівы" не значыць "добры і справядлівы".

    Тое, што "Лукашэнка хоча сыграць сваю ролю ў перамовах па вайне ва Украіне" значыць, што на перамовах гучала не толькі тэма палітвязняў.
    Я ўсё роўна не веру, што раскрылі ўвесь ход перамоў і аргументы, якія гучалі, наступствы з іх, якія адбудуцца, або наадварот, ужо не адбудуцца.

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я — «крыса», але я не адзін такі». «Вольныя Купалаўцы» пакажуць спектакль пра даносчыкаў і стукачоў1

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць