Усяго патроху99

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?

«З усім гэтым золатам тут гэта выглядае вельмі падобна да Мар-а-Лага», — заўважыў спецпасланнік адміністрацыі Трампа Кіт Келаг, зашоўшы ў Палац Незалежнасці. Але чамусьці муж Пяткевіч Рыбакоў не стаў перакладаць гэта даслоўна. Пра што размова?

Мар-а-Лага. Фота: Wikimedia Commons

У пятніцу ўвечары 19 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка ў Палацы незалежнасці прыняў спецыяльнага пасланніка прэзідэнта ЗША Кіта Келага, які напачатку перамоваў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад раскошы памяшканняў:

«З усім гэтым золатам тут гэта выглядае вельмі падобна да Мар-а-Лага прэзідэнта Трампа».

«Гэта лепш выглядае, чым гольф-клуб Мар-а-Лага», — так пераклаў гэтыя словы прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў, які на сустрэчы быў і перакладчыкам.

Што такое Мар-а-Лага

Мар-а-Лага — гэта маёнтак плошчай 5810 квадратных метраў, размешчаны ў горадзе Палм-Біч, штат Фларыда, на паўднёвым усходзе ЗША. Ён быў пабудаваны ў 1920-х гадах амерыканскай мільянеркай Марджоры Мерывезэр Пост.

Назва «Мар-а-Лага» па-іспанску азначае «ад мора да возера», што адлюстроўвае той факт, што маёнтак распасціраецца ад аднаго канца вострава Палм-Біч да другога, ад Атлантычнага акіяна на ўсходзе да возера Уорт на захадзе.

Выгляд аднаго з пакояў у 1967 годзе. Фота: Wikimedia Commons

Пасля смерці Марджоры Пост у 1973 годзе маёнтак перайшоў пад кіраванне Службы нацыянальных паркаў ЗША. У планах было выкарыстоўваць яго як «Зімовы Белы дом» або афіцыйную гасцявую рэзідэнцыю. Аднак утрыманне маёнтка аказалася фінансава цяжкім, таму ў 1980 годзе Кангрэс вярнуў маёнтак Фонду Пост.

Скрын відэа: Therichest / YouTube

У 1985 годзе Мар-а-Лага быў набыты Дональдам Трампам, які стаў яго выкарыстоўваць як рэзідэнцыю. У 1994 годзе маёнтак быў пераабсталяваны ў закрыты клуб з нумарамі для гасцей, спа-цэнтрам і іншымі выгодамі гасцінічнага тыпу. Сям'я Трампаў мае на яго тэрыторыі прыватныя пакоі ў закрытай зоне.

Брама. Фота: Wikimedia Commons

Членства ў клубе Мар-а-Лага патрабавала ўступнага ўзносу ў памеры 200 000 даляраў. Пры гэтым штогадовы членскі ўзнос у 2017 годзе складаў 14 000 даляраў. Госці плацяць да 2000 даляраў за ноч. Спіс членаў клуба доўгі час быў ахутаны завесай сакрэтнасці.

У верасні 2019 года Мар-а-Лага стаў асноўным месцам пражывання Дональда і Меланіі Трамп. А падчас свайго першага прэзідэнцтва Трамп выкарыстоўваў Мар-а-Лага як «Зімовы Белы дом». Там ён не толькі працаваў, але і прымаў прэзідэнтаў іншых краін. Сярод якіх быў старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разам з жонкай Меланіяй Трамп прымаюць Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі Кітая Сі Цзіньпіня і яго жонку Пэн Ліюань. 6 красавіка 2017 года. Фота: Wikimedia Commons

Пасля заканчэння прэзідэнцтва ў 2021 годзе Трамп пераехаў у Мар-а-Лага, адкрыў там офіс у адпаведнасці з Законам аб былых прэзідэнтах і перавёз туды прэзідэнцкія дакументы, што стала прадметам расследавання ФБР у жніўні 2022 года. Трамп знаходзіўся ў Мар-а-Лага ў ноч прэзідэнцкіх выбараў 2024 года.

Агульны выгляд маёнтка. Скрын відэа: Therichest / YouTube

Чым адметны Мар-а-Лага

Архітэктурна маёнтак выкананы ў стылі іспанскага адраджэння. Галоўны дом — гэта віла ў міжземнаморскім стылі, адаптаваная да іспана-маўрытанскай архітэктуры, якая была папулярнай у Палм-Біч у перыяд пабудовы. Будынак мае двухпавярховы цэнтральны корпус з сямейнымі пакоямі, а таксама дапаможныя крылы і флігелі з памяшканнямі для абслугі.

Дом вянчае вежа вышынёй прыблізна 23 метры з дахам з чарапіцы. У ёй знаходзяцца спальныя пакоі, ванныя і аглядная пляцоўка з відам на Палм-Біч.

Для аздаблення будынку выкарыстоўваліся імпартаваныя матэрыялы, у тым ліку тры лодкі дарыйскага вапняка з Генуі, які выкарыстаны для ашалёўкі знешніх сцен, унутраных структур, арак і скульптур. Гэты вапняк абраны з-за яго прыдатнасці для тонкай разьбы.

Каля 20 000 даховак і 2200 чорна-белых мармуровых блокаў для падлогі паходзяць з кубінскага замка. У пярэднім павільёне, паціа, каланадах і некаторых пакоях выкарыстана іспанская чарапіца XV стагоддзя з прыватнай калекцыі ў амаль 36 000 штук, сабранай у 1880-х гадах.

Мар-а-Лага лічыцца адным з галоўных сімвалаў трампізму. Пасля набыцця маёнтка за 5 мільёнаў даляраў Трамп выдаткаваў яшчэ 3 мільёны на мэблю. Толькі на залатыя рукамыйнікі было патрачана 100 тысяч даляраў.

Бальная зала. Скрын відэа: Therichest / YouTube

Трамп адрамантаваў будынак, дадаўшы да існуючых 126 пакояў, сярод якіх 58 спальняў і 33 ванныя пакоі агульнай плошчай амаль 10 000 метраў, бальную залу плошчай 1900 квадратных метраў. На тэрыторыі з'явіліся пяць тэнісных кортаў з грунтовым пакрыццём і два басейны. Акрамя гэтага вядома пра тры бомбасховішчы.

У 2022 годзе Forbes ацаніў кошт маёнтка прыкладна ў 350 мільёнаў долараў.

Каментары9

  • Оталарынголаг
    21.06.2025
    Мана, што вы ад іх хочаце? У іх там працуе каманда з вельмі тонкім слыхам! Памятаеце, у блогера-канспіролага Віруса нядаўна замест "Атошнік" пачулі "Я тоже"? Зараз гэта. Тут і ніякага Штучнага Інтэлекту ня трэба. Працуюць людзі!
  • Барадзед
    21.06.2025
    Мана, за 30 лет Лукашенко выучил английский. Он сам все услышал и понял.
  • Барадзед
    21.06.2025
    Конечно колхозному дворцу Лукашенко ещё далеко до Мар-а-Лаго Трампа, но по белорусским меркам это оно и есть.

Цяпер чытаюць

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?5

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Усе навіны →
Усе навіны

Як змяніліся сюжэты гарадскіх муралаў да і пасля 2020 года ФОТЫ5

Умераў: Кіеў і Вашынгтон дасягнулі «агульнага разумення» па ключавых умовах мірнага плана5

«Гэта бяда». Лукашэнка назваў самую вялікую небяспеку для УНС у будучыні20

На скрыжаваннях відэакамеры пачалі аўтаматычна фіксаваць парушэнні аўтамабілістаў. Штрафы таксама прыйдуць аўтаматычна3

Кіраўнік «Раснафты» заявіў пра гатоўнасць Расіі быць рэсурснай базай для Кітая8

«Чуем нават, як сусед за сцяной кашляе, і часта жыльцы гадзяць у ліфтах». Як жывецца ў панельках на ўскрайку Каменнай Горкі9

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?5

Апублікавана праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць