БЕЛ Ł РУС

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 

27.08.2026 / 21:30

Nashaniva.com

Карыстальнікі Threads заўважылі памылку ў беларускамоўнай версіі сайта фабрыкі «Камунарка». У складзе прадуктаў побач з тлушчамі і вугляводамі была пазначана і колькасць вавёрак у грамах.

Недарэчную памылку заўважыў карыстальнік _fudo_trueno_, ён заклікаў фабрыку ў сацсетках «перастаць дадаваць вавёрак у шакалад!». На гэты допіс звярнуў увагу гомельскі тэлеграм-канал «Сільные новості».

Беларусы да памылкі паставіліся з гумарам. У каментарах пад пастом людзі пішуць:

«Ды гэта ж жорсткае абыходжанне з вавёркамі!»;

«Спачатку ў вавёрак адабралі арэхі, а потым іх разам дадалі ў шакалад»;

«Гэта дадатковы бялок, вы нічога не разумееце!»;

«Ды ў іх там паўсюль вавёркі, у кожным прадукце) Куды глядзіць Міністэрства прыроды?»;

«Можа, ніякай памылкі няма? З паркаў ноччу прападаюць вавёркі»;

«Маглі б і болей «вавёркаў» пакласці, ну насамрэч».

Прадстаўнікі фабрыкі «Камунарка» патлумачылі, што памылка чыста тэхнічная, а на саміх наборах цукерак пераклад зроблены правільна:

«Памылка друку, на якую звярнулі ўвагу, адлюстроўваецца на сайце (і толькі на сайце) — гэта тэхнічная памылка, якая выявілася ў выніку працы аўтаматычнага сэрвісу перакладаў. На ўсіх упакоўках набору цукерак «Жадаю Вам» пераклад цалкам карэктны. Праўкі на сайце для гэтага прадукта будуць унесеныя ўжо да канца дня».

І сапраўды, памылкі на сайце неўзабаве выправілі.

Чытайце таксама:

На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру

Людзі працягваюць знаходзіць лічынак і насякомых у шакаладках

Беларусы абурыліся, што шакаладка «Любімая Алёнка» «пахудзела». На прадпрыемстве адрэагавалі

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»

Каментары да артыкула