Грамадства22

На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру

Беларусы апошнім часам нярэдка крытыкавалі «Камунарку» за смак глазуры на цукерках. Некаторыя нават прасілі прадпрыемства вярнуць ранейшы варыянт, які лічаць больш смачным, піша выданне Office Life.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як паведамілі на фабрыцы, склад глазуры ўжо змянілі. Цяпер вытворчасць паступова пераводзяць з глазуры на аснове заменніка какававага масла на глазуру з эквівалентам какававага масла.

Па словах намесніцы генеральнага дырэктара «Камунаркі» ў вытворчасці Юліі Гасцеевай, такія папулярныя цукеркі, як «Чарнаморочка», «Чаромушка» і «Рамонак» ужо выпускаюцца з новым відам глазуры. А цукеркі найвышэйшага гатунку — «Любімая Алёнка», «Мішка на паляне», «Вавёрачка», «Камунарка», «Сталічныя» — па-ранейшаму традыцыйна пакрываюцца шакаладам.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта стандартызацыі Алена Маргунова адзначыла, што ў Беларусі паміж шакаладам і шакаладнай глазурай фактычна можна ставіць знак роўнасці. Паводле яе слоў, беларуская кандытарская глазура па якасці адпавядае расійскай шакаладнай глазуры.

Пры гэтым пры вытворчасці ўласна шакаладу «Камунарка» не выкарыстоўвае эквіваленты какававага масла, хоць беларускія нормы дазваляюць іх дадаваць у колькасці не больш за 5%.

Больш за 95% прадукцыі фабрыкі ўтрымлівае какава-прадукты. Какава-бабы прадпрыемства пераважна закупляе ў Афрыцы, а частка паставак паступае з краін Лацінскай Амерыкі. Кошт сыравіны непасрэдна ўплывае на сабекошт і цану гатовай прадукцыі.

На сусветных біржах кошт какава-бабоў летась дасягаў прыкладна 11,5 тысячы еўра за тону. Цяпер біржавая цана складае каля 4—4,5 тысячы еўра. Аднак гэта не азначае, што «Камунарка» набывае сыравіну менавіта па такой цане: закупкі праводзяцца праз тэндары ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам.

Каля 45% асартыменту фабрыкі сёння складае імпартазамяшчальная прадукцыя.

«Камунарка» таксама працягвае пашыраць экспарт. У гэтым годзе яе прадукцыя пастаўлялася ў 14 краін. Больш за 90% экспарту прыпадае на Расію. У пяцёрку найбуйнейшых замежных рынкаў таксама ўваходзяць Кітай, Ізраіль, Узбекістан і Казахстан.

Невялікія аб'ёмы прадукцыі прадпрыемства трапляюць і ў краіны Еўрасаюза — у Латвію і Эстонію. Акрамя таго, фабрыка плануе павялічваць пастаўкі на Блізкі Усход. Пры гэтым у Латвіі цяпер абмяркоўваецца магчымасць забароны імпарту салодкай прадукцыі з Беларусі і Расіі.

Каментары2

  • Wunderwaffe
    25.08.2026
    С каких пор российский шоколад уже стал показателем для беларуских производителей? Гнать таких госкоминетчиков!
  • Цукерачка
    25.08.2026
    На сёння мала хто і ведае адкуль пайшла такая назва: Камунарка.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць