БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылі рух па абноўленым мосце праз Свіслач

28.08.2026 / 17:26

Nashaniva.com

У Мінску завяршылі планавую рэканструкцыю моста праз Свіслач і адкрылі па ім рух, паведамляе Мінскі гарвыканкам.

Скрыншот з відэа

Падчас работ старое дарожнае пакрыццё разабралі, а апорную здольнасць маналітнай пліты аднавілі шляхам стварэння новай. Таксама замянілі гідраізаляцыю і ўсе слаі дарожнага пакрыцця.

Рамонт закрануў і пешаходную частку моста: аднавілі агароджу і асвятленне. Паколькі мост мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, яго знешні выгляд вырашылі захаваць.

Частка работ на мосце яшчэ працягваецца. Таму пешаходныя дарожкі на самім мосце і пад ім пакуль застаюцца закрытымі. Пад мостам таксама вядуцца работы.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам абвалілася частка канструкцыі моста цераз Свіслач

Завяршыць рамонт моста цераз Свіслач у Мінску плануюць да пачатку верасня

У цэнтры Мінска рыхтуюцца часткова адкрыць мост цераз Свіслач

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад

Каментары да артыкула