Грамадства1313

Каранік заклікаў ездзіць на метро і паказаў прыклад

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Каранік параіў беларусам ездзіць на метро і пайшоў у народ.

Фота: uladzimir_karanik / threads.com

«Забудзьцеся пра заторы і выбірайце метро. Гэта не толькі самы хуткі спосаб дабрацца да месца, але яшчэ і камфортны, бяспечны і бюджэтны варыянт», — напісаў кіраўнік Акадэміі навук Уладзімір Каранік і апублікаваў сэлфі з падземкі.

Каранік дадаў, што гэта пасля завяршэння працоўнага дня ён вырашыў скарыстацца падземным транспартам.

Такое апусканне ў народ выклікала даволі іранічную рэакцыю.

«Я так разумею, гэта як прыгода, нервы паказытаць?»

«Толькі не рабіце з гэтага подзвіг».

Частка каментатараў вырашыла знайсці ўчынку рацыянальнае тлумачэнне.

«Гэта таму, што мост на праспекце на рамонце?»

«Мост праз Свіслач перакрыты. Асабісты кіроўца тут не выратуе, каб хутка праехаць».

«Усё, бензін канчаецца?»

«Вы нас да нечага рыхтуеце?»

«Потым за стойку «Цэнтральнага»?»

«Малайцы! Людзі, якія блізкія да народа, выклікаюць павагу. Не тое, што адзін грамадзянін», — балюча дзяўбнуў чыноўніка адзін з каментатараў.

Каментары13

  • Indrid Cold
    08.07.2026
    Ну вось, паліўны крызіс набліжаецца, пачынаюць двігаць акно Овертона ;)
  • на фота гляджу..
    08.07.2026
    на галаве нібы як рогі ці карона, ці факел, як у статуі Свабода?
  • маладзец, чуйка па ветру
    08.07.2026
    Рыхтуюць да дэфіцыту паліва ?
    Каранік, - малайчынка, ж....ай адчувае, скуль і куды, дзьме вецер.
    Зразумела, што, сямейства лукашэнак, выцісьне магчымае і немагчымае, ў свае афшоры, на пастаўках бензіну, керасіну і дызэлю ў Расею.
    А дурным беларусікам патрэбен прыклад на апераджваньні, на чым і як, трэ егдзіць, каб афшоры лукашэнак былі поўныя, а лукашэнкі былі задаволеныя каранікам.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць