БЕЛ Ł РУС

У сталіцы прарасійскага Нігера адбыліся ўзброеныя сутыкненні

29.08.2026 / 16:08

Nashaniva.com

У сталіцы Нігера Ніямеі ўначы і раніцай 29 жніўня адбыліся ўзброеныя сутыкненні са стральбой. Паводле крыніц інфармагенцтваў і аналітыкаў, група мяцежных вайскоўцаў магла захапіць сталічны аэрапорт і спрабавала атакаваць прэзідэнцкі палац, піша Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo / Omar Hama, FIle

Пра страляніну паведамлялі адразу з некалькіх раёнаў Ніямея. Улады краіны пакуль не пацвярджалі спробу дзяржаўнага перавароту, але заклікалі жыхароў захоўваць спакой і заявілі пра ўзмацненне сіл бяспекі ў сталіцы.

Вайсковая хунта знаходзіцца ва ўладзе ў Нігеры з 2023 года. Яна, у прыватнасці, абапіраецца на падтрымку Расіі. Урадавыя войскі працягваюць баявыя дзеянні супраць джыхадысцкіх груповак, звязаных з арганізацыямі «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда».

Аналітычны рэсурс Casus Belli мяркуе, што прычынай цяперашняга мяцяжу магло стаць незадавальненне вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у баях, затрымкамі з выплатамі ім заробкаў. Апошнім часам з'яўляліся паведамленні пра значныя страты арміі Нігера.

Паводле некаторых звестак, аэрапорт цяпер кантралююць мяцежнікі, а прэзідэнцкі палац утрымліваюць сілы, лаяльныя вайсковай хунце.

Чытайце таксама:

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары

У афрыканскай дзяржаве Нігер знікла вялікая партыя ўрану. За гэтым могуць стаяць Іран ці Расія

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам

Каментары да артыкула