Свет1414

У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары

Малійскія паўстанцы занялі ключавыя гарады ў цэнтры і на ўсходзе краіны, а таксама радовішча золата, да якога была ласая Расія. Высокапастаўлены малійскі чыноўнік абвінаваціў расійскіх вайскоўцаў у баязлівасці і здрадзе.

У Малі, дзе з суботы ідуць баі ўрадавых сіл і расійскага «Афрыканскага корпуса» з паўстанцамі і ісламістамі, працягвае абвастрацца сітуацыя. Паводле заяваў паўстанцаў і ваенных блогаў, малійскія і расійскія вайскоўцы працягваюць пакідаць населеныя пункты. На гэтым фоне Мінабароны Расіі ў аўторак адсправаздачылася аб прадухіленні дзяржперавароту ў Малі сіламі «Афрыканскага корпуса», а ананімны высокапастаўлены малійскі чыноўнік заявіў, што расійскія вайскоўцы «здрадзілі» ўладам краіны, піша «Агентство». 

У аўторак паўстанцы заявілі аб захопе гарадоў Тэсаліт, Тэсіт, Агельхок, Бер і Менака, а таксама залатога радовішча Інтахака, паведаміў тэлеграм-канал Directorate 4, які маніторыць экстрэмісцкія і паўстанцкія групы ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе. Паўстанцы сцвярджаюць, што сілы малійскай арміі і «Афрыканскага корпуса» пакінулі гарады пасля перамоў. Таксама канал апублікаваў, як сцвярджаецца, відэа з паўстанцамі ў Тэсаліце і на Інтахацы.

Пасля адступлення з горада Кідаль («Афрыканскі корпус» заявіў пра гэта ў панядзелак раніцай) «пачала сыпацца абарона на ўсёй поўначы краіны», напісаў у аўторак блізкі да расійскага Мінабароны z-канал «Рыбар». Ён паведаміў аб пераходзе горада Лабезанга пад кантроль групоўкі «Ісламская дзяржава ў правінцыі Сахель» і спрагназаваў адступленне «Афрыканскага корпуса» з Тэсаліта. Як піша «Рыбар», гэты горад «адыгрываў ці не галоўную ролю ва ўтрыманні поўначы». Канал не выключыў «здачу Анефіса і Менакі».

Пакуль малійская армія была адцягнута на арганізацыю абароны на поўначы Малі, у горад Менака на паўночным усходзе краіны непадалёк ад мяжы з Нігерам увайшлі баевікі «Ісламскай дзяржавы ў правінцыі Сахель», паведаміў у аўторак Reuters са спасылкай на пяць крыніц. Групоўка не ўдзельнічала ў аперацыях супраць малійскай арміі і «Афрыканскага корпуса» ў выходныя.

«Афрыканскі корпус» увечары ў аўторак заявіў аб адсутнасці паўстанцаў у Менацы, вуліцы якой расійскія вайскоўцы, згодна з заявай, патрулююць разам з арміяй Малі. Пры гэтым у канале «Афрыканскага корпуса» прызналі, што абстаноўка ў Малі «працягвае заставацца напружанай».

Паўстанцы з групоўкі «Джамаат Нусрат аль-Іслам валь-Муслімін» (JNIM) у аўторак заявілі аб пачатку аблогі сталіцы Малі Бамако.

У аўторак упершыню з пачатку наступлення паўстанцаў на публіцы з'явіўся прэзідэнт Малі Асімі Гаіта, які сустрэўся з расійскім паслом у краіне Ігарам Грамыкам.

Мінабароны Расіі за дзве гадзіны да паста «Рыбара» ў аўторак заявіла, што 25 красавіка «Афрыканскі корпус» прадухіліў дзяржпераварот у Малі. Таксама ў заяве ведамства гаворыцца, што ў здадзеным «Афрыканскім корпусам» горадзе Кідалі расійскія вайскоўцы «больш за суткі вялі баі ў поўным акружэнні супраць шматразова пераўзыходзячай групоўкі і адбілі чатыры масіраваныя атакі».

Расія напярэдадні таксама ўпершыню афіцыйна прызнала страты «Афрыканскага корпуса» падчас баёў у Малі. Пра страты заявіў у Савеце Федэрацыі намеснік кіраўніка МЗС РФ Георгій Барысенка.

«Расія адвярнулася ад саюзніка»

Высокапастаўлены малійскі чыноўнік, каментуючы здачу горада Кідаль, заявіў французскай радыёстанцыі RFI, што «расіяне нам здрадзілі». Паводле яго слоў, губернатар правінцыі папярэдзіў расійскіх наймітаў аб падрыхтоўцы нападу «за тры дні да яго», але «яны нічога не зрабілі», дадаўшы, што іх адыход, відаць, быў узгоднены загадзя.

Прынамсі 400 расійскіх вайскоўцаў з Кідаля пад канвоем «Фронту вызвалення Азавада» былі эвакуіраваны ў Тэсаліт (300 км на поўнач), паведаміў прадстаўнік паўстанцаў французскай газеце Le Monde. Паводле яго ж слоў, яны павінны будуць самастойна пакінуць краіну. Такім чынам, хунта ўбачыла, як яе самы верны саюзнік адвярнуўся ад яе, піша Le Monde.

Інфармагенцтва «Афрыканская ініцыятыва», якое курыруе ФСБ, у аўторак напісала, што «ваяваць замест УС 30‑мільённай краіны ў складзе адной няпоўнай брыгады ніхто не планаваў».

Выглядае, што сітуацыя ў Малі развіваецца па сірыйскім сцэнары. За малійскімі паўстанцамі могуць стаяць Сірыя і Францыя. А Расія вымушаная сканцэнтраваць усе свае рэсурсы на Украіне і нічым не можа дапамагчы сваім стаўленікам у Бамако, як раней — Башару Асаду.

Каментары14

  • Лол
    29.04.2026
    Расія і здрада, гэта словы сінонімы. Калі крэмль спакойда пракідвае праз калена сваіх грамадзян, то пракінуць папуаса, увогуле як два пальца аб асфальт.
  • Антось
    29.04.2026
    Масква кінула сваех чарговых "сяброў". Ніколі такога не было, і вось ізноў.
    Для Расеі пачалася паласа суцэльных геапалітычных паразаў: ад Венесуэлы да Малі.
  • Бальшавікі ТАКСАМА беглі з Афганістана ў 80х
    29.04.2026
    "У Малі заявілі, што Расія ім здрадзіла. Падзеі развіваюцца па сірыйскім сцэнары"
    -NN
    "Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў"
    -NN

    не цягне маскоўская імерыя больш як ў 1917 і 1991. Бальшавікі імперыялісты ТАКСАМА беглі як пацукі з Афганістана ў 80х

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць