У афрыканскай дзяржаве Нігер знікла вялікая партыя ўрану. За гэтым могуць стаяць Іран ці Расія
Парыжская пракуратура распачала расследаванне па справе аб арганізаваным выкраданні стратэгічнай сыравіны ў інтарэсах замежнай дзяржавы пасля таго, як з уранавага радовішча «Самаер» у Нігеры знікла буйная партыя ўрану, паведамляе Euronews.

Гэтай афрыканскай краінай з ліпеня 2023 года, пасля вайсковага перавароту, кіруе вайсковая хунта, якая выступае за поўны кантроль Нігера над уласнымі мінеральнымі рэсурсамі, у тым ліку і ўранам. Вайсковыя ўлады Нігера катэгарычна адхілілі ўсе абвінавачанні на свой адрас.
Раней радовішчам «Самаер» кіравала французская кампанія Orano. Аднак пасля абвяшчэння яго нацыяналізацыі ў чэрвені ўлады Нігера заявілі, што ўран, здабыты французскай кампаніяй, усё ж будзе паступаць на міжнародны рынак.
У канцы лістапада Orano паведаміла, што партыя ўрану з гэтага радовішча, дзе 63,4% належала французскаму боку, а 36,6% — ураду Нігера, была канфіскаваная і знікла. У сярэдзіне снежня ў Парыжы пачалося афіцыйнае расследаванне, у якім гаворыцца пра магчымую выгаду для замежнай дзяржавы.
Вайсковыя ўлады Нігера 27 снежня жорстка адрэагавалі на гэтыя заявы. Міністр горназдабыўной прамысловасці, палкоўнік Асман Абарчы, заявіў, што Нігер рашуча адмаўляе спробы прадставіць рэалізацыю суверэннага права на нацыянальныя рэсурсы як крадзеж. Паводле яго слоў, нельга ўкрасці тое, што знаходзіцца ў законнай уласнасці дзяржавы.
У снежні 2024 года Orano, 90% якой належыць французскай дзяржаве, фактычна страціла кантроль над трыма даччынымі прадпрыемствамі ў Нігеры, але ініцыявала шэраг міжнародных арбітражных працэсаў. У верасні суд забараніў Нігеру прадаваць уран з радовішча «Самаер», дзе захоўваецца каля 1300 тон канцэнтрату коштам каля 250 мільёнаў еўра. Пасля гэтага рашэння партыя ўрану і знікла.
Раней, у сакавіку 2024 года, з’яўлялася інфармацыя пра магчымую патаемную дамову паміж Нігерам і Іранам аб пастаўках урану. Паведамлялася таксама пра сустрэчу кіраўніка ўрада Нігера з тагачасным прэзідэнтам Ірана Ібрахімам Раісі, на якой, паводле звестак разведкі ЗША, маглі абмяркоўвацца дэталі супрацоўніцтва.
Пасля прыходу да ўлады вайскоўцаў Нігер адкрыта дэманструе гатоўнасць шукаць новых міжнародных партнёраў і разглядае супрацоўніцтва з Іранам або Расіяй. Расія яшчэ ў ліпені выказвала зацікаўленасць у распрацоўцы нігерскага ўрану. Раней і кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўгеній Прыгожын называў пераварот у Нігеры «добрай навіной» і прапаноўваў сваю дапамогу новай уладзе.
Паводле звестак Агенцтва па забеспячэнні Euratom за 2021 год, Нігер забяспечвае каля 4,7% сусветнай здабычы прыроднага ўрану. Да перавароту краіна пастаўляла каля 20% урану, які выкарыстоўваўся Францыяй. Пасля змены ўлады Еўропа ўсё часцей шукае альтэрнатыўныя крыніцы ўрану ў Аўстраліі, Кітаі і Казахстане.
Прарасійскі рэгіён Афрыкі, дзе забілі вагнераўцаў, аб'яднаўся ў канфедэрацыю. Дзеля чаго?
Першая краіна Еўрасаюза пачала здабычу ўрану
Што рухае пераваротамі ў Заходняй Афрыцы?
Сэкс-скандал у Экватарыяльнай Гвінеі. Кіраўнік мясцовага ДФР пераспаў са сваячкамі амаль усіх топ-чыноўнікаў і запісваў гэта на відэа
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары