БЕЛ Ł РУС

У Беларусі змагаюцца з сумнікам пры дапамозе шматгадовых злакаў

31.08.2026 / 16:48

Nashaniva.com

Інвазійныя расліны працягваюць распаўсюджвацца ў Беларусі на сельскагаспадарчых землях і прыватных тэрыторыях. Адным з найбольш небяспечных відаў спецыялісты лічаць сумнік канадскі. Ён хутка займае новыя тэрыторыі, выцясняе іншыя расліны і перашкаджае іх росту, паведамляе news.by.

Сумнік канадскі. Здымак ілюстрацыйны

У Мінскай вобласці для барацьбы з сумнікам выкарыстоўваюць механічны і хімічны спосабы. Пасля апрацоўкі заражаныя ўчасткі засяваюць шматгадовымі злакавымі травамі. Іх моцная каранёвая сістэма не дае сумніку зноў захапіць тэрыторыю.

З пачатку 2026 года такім спосабам у вобласці ўжо аднавілі прадукцыйнасць больш за 70 гектараў зямлі.

Як паведаміла старшыня Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Кацярына Паляшчук, на 2026 год у рэгіёне распрацаваны план барацьбы з інвазіўнымі раслінамі. Ён прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў на плошчы каля 6 тысяч гектараў.

Змагацца з сумнікам абавязаныя ўсе землекарыстальнікі незалежна ад формы ўласнасці. Спецыялісты падкрэсліваюць, што своечасовае знішчэнне расліны дазваляе стрымаць яго далейшае распаўсюджванне.

Чытайце таксама:

Дачнікаў будуць строга караць за баршчэўнік і нават за сумнік

Белавежская пушча аб'явіла вайну інвазіўным дубам

«Штрафы «фізікам», а сельсаветы — «гэта другое». Людзі абурыліся, што дзяжпрадпрыемствы не штрафуюць за пустазелле

У Беларусі ўзмоцняць пакаранне за няправільна выкінутае смецце і няскошаны баршчэўнік

Каментары да артыкула