Прэм’ер Індыі заклікаў Пуціна працаваць над спыненнем вайны
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прэм’ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў пра неабходнасць спыніць вайну ва Украіне. Палітыкі сустрэліся ў кыргызскім Бішкеку, дзе праходзіць саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Нарэндра Модзі і Уладзімір Пуцін 31 жніўня 2026 года ў Бішкеку. Фота: Pyotr Kovalev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Нарэндра Модзі падкрэсліў, што кожны дзень вайны наносіць шкоду чалавецтву, таму неабходна працаваць над спыненнем баявых дзеянняў. Паводле яго слоў, Індыя і надалей будзе падтрымліваць мірныя перамовы паміж Украінай і Расіяй.
«Нам трэба перайсці ад бясконцай вайны да яе спынення. Такое пасланне Індыі. Нам трэба канец вайны, а не яе працяг», — заявіў індыйскі прэм’ер.
Раней, у канцы ліпеня, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным таксама заклікаў замарозіць расійска-ўкраінскую вайну і вярнуцца да перамоў. Аднак прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў у адказ заявіў, што з улікам пазіцыі Кіева замарозіць канфлікт немагчыма. Паводле яго, для Расіі галоўнай умовай застаецца дасягненне пастаўленых ёю мэтаў.
Чытайце таксама:
Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы
«Мы абавязаныя». Дэпутат Дзярждумы РФ заклікаў да ядзернага ўдару