БЕЛ Ł РУС

У Эстоніі абралі новага прэзідэнта

2.09.2026 / 16:11

Nashaniva.com

Парламент Эстоніі абраў новым прэзідэнтам 51‑гадовую юрыстку Юле Мадзісе, якая з 2015 года займае пасаду канцлера права. У кастрычніку яна заменіць на гэтай пасадзе Алара Карыса.

Юле Мадзісе. Фота: Riigikogu / Х

Падчас тайнага галасавання Мадзісе падтрымалі 71 з 78 дэпутатаў парламента. Для перамогі неабходна было набраць не менш за 68 галасоў.

Юле Мадзісе стане другой жанчынай-прэзідэнткай Эстоніі. Раней гэтую пасаду ў 2016—2021 гадах займала Керсці Кальюлайд.

Мадзісе мае адукацыю ў галіне права: атрымала ступені бакалаўра і магістра ў Тартускім універсітэце, а таксама доктарскую ступень па дзяржаўным кіраванні ў Талінскім тэхнічным універсітэце. На пасадзе канцлера права яна ўзначальвала незалежны орган, які сочыць за захаваннем законаў і выконвае функцыі амбудсмена.

Прэзідэнт у Эстоніі выконвае пераважна прадстаўнічыя функцыі.

Чытайце таксама:

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

Прэзідэнт Латвіі: Рызыка прамога ўварвання Расіі застаецца нізкай

Кіраўнік ЦРУ прылятаў у Маскву, каб папярэдзіць Расію аб недапушчальнасці атакі на краіны Балтыі — Politico

Каментары да артыкула