БЕЛ Ł РУС

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ

2.09.2026 / 18:24

Nashaniva.com

Жыхары вуліцы Дамброўскага ў Гродне не чакалі сустрэць у сваім двары прадстаўнікоў дзікай прыроды, аднак каля дома № 47 днямі заўважылі даволі вялікую змяю. Відэа з нечаканай сустрэчай трапіла ў рэдакцыю сайта Newgrodno.by.

Фота: Newgrodno.by

Памерам змяя была каля метра. Мяркуючы па знешнім выглядзе, гэта быў звычайны вуж. Убачылі яго маладая дзяўчына і дзіця. Сустрэча аказалася нечаканай і для людзей, і для самога паўзуна.

Калі гараджане заўважылі змяю побач, яны спалохаліся і закрычалі. Ад рэзкага гуку вуж таксама занерваваўся: ён падняў пярэднюю частку цела над зямлёй, прыняўшы абарончую позу.

На шчасце, усё скончылася без наступстваў. Ніхто не пацярпеў, а змяя неўзабаве папаўзла ў больш бяспечнае месца.

Спецыялісты нагадваюць, што ў цёплую пару года змеі могуць з'яўляцца ў горадзе ў пошуках ежы або сховішча. Пры сустрэчы з імі лепш не панікаваць, не рабіць рэзкіх рухаў і не спрабаваць злавіць жывёліну. Звычайна змяя сама адпраўляецца далей.

Чытайце таксама:

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ

Настаўнік біялогіі ў Пінску прыносіць на ўрокі змяю

Гіганцкая змяюка напалохала людзей у Мазыры. Высветлілася, што яе выгульваў 12‑гадовы хлопчык

Што рабіць, калі чалавека пакусала гадзюка?

Спакойная змяя выклікала перапалох у вёсцы ў Лагойскім раёне

Каментары да артыкула