Здарэнні33

Спакойная змяя выклікала перапалох у вёсцы ў Лагойскім раёне

Госця залезла ў хлеў, каб адпачыць, і адчувала сябе там як дома.

Скрыншот відэа МНС

Жыхарка аграгарадка Акцябр увечары зазірнула ў хлеў і анямела: пад страхой яна заўважыла вялікую змяю, якая мірна адпачывала на бэльцы і, здаецца, не збіралася нікуды сыходзіць. Змяя выклікала сапраўдны перапалох у вёсцы.

Пазнаўшы ў рэптыліі ядавітую гадзюку, жанчына выклікала выратавальнікаў. Супрацоўнікі МНС змаглі злавіць змею, паклалі яе ў мяшок і вывезлі ў дзікую прыроду.

Змяя, кажуць, не пацярпела. Але, судзячы па відэа, хутчэй гэта была не гадзюка, а вуж.

Каментары3

  • Кажым Ратуевіч
    04.07.2025
    Калі ў хляве завёўся вужык (судзячы па відэа МНС), то трэба не гвалтам крычаць, а радавацца спрыяльнаму жыхару й прыкормліваць яго малачком ды яечанькай :)
  • Жвір
    05.07.2025
    На Пцічы іх плойма й болей. Кожнага разу, як вуджу рыбу, дык і яны пры беразе актыўнічаюць. А раней бывала залезу ў ваду падурэць з малымі, і яны непадалёк плаваюць... Кабеце напэўна сумна было, дык знайшла нагоду маладых мужчын да сябе запрасіць, ня йнакш...
  • Hooch
    05.07.2025
    Аднойчы я заўважыў вялікую не, не зьмяю, але "зьвізду" страшную, валасатую, агідную з залатымі. Ў мяне пасьля яе былі мдлосьці. Пасьля гэтага ў мяне нават зьмеі не выклікаюць большае агіды.😉

Цяпер чытаюць

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць