БЕЛ Ł РУС

Трох туркменаў, якія атруціліся ў Лідзе паганкамі, удалося адкачаць

2.09.2026 / 21:06

Nashaniva.com

Амаль два тыдні дактары Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, а пасля і бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гродне змагаліся за жыццё трох грамадзян Туркменістана. Мужчыны атруціліся бледнай паганкай, піша «ТРК Гродна».

Скрыншот з відэа

Туркмены прыехалі ў Беларусь на заробкі і працавалі на будаўніцтве ў Лідзе. 18 жніўня яны паелі грыбоў, а ўжо на наступную раніцу апынуліся ў бальніцы. 21 жніўня пацыентаў перавезлі ў Гродна.

Усе трое былі ў цяжкім стане. Двух пацыентаў змясцілі ў рэанімацыю, яшчэ аднаго — у таксікалагічнае аддзяленне. Медыкі зрабілі ўсё магчымае, каб выратаваць іх. Медыцынская дапамога аказвалася бясплатна, бо ў Беларусі грамадзянам краін СНД экстранная дапамога аказваецца без аплаты.

Цяпер стан усіх пацярпелых добры, іх ужо выпісалі з бальніцы. Пасля гэтага выпадку грамадзяне Туркменістана кажуць, што больш ніколі не будуць есці грыбы, і дзякуюць медыкам, якія літаральна выратавалі ім жыццё.

Чытайце таксама:

Жанчыны набралі столькі грыбоў, што з лесу вывозілі канём ВІДЭА

У Беларусі знайшлі баравік памерам з вядро ФОТА

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Каментары да артыкула