Беларус Ілля Протас прэтэндуе на прыз найлепшаму навічку НХЛ
Беларускі нападнік хакейнага клуба «Вашынгтон Кэпіталз» Ілля Протас стаў адным з галоўных прэтэндэнтаў на «Колдэр Трофі» — узнагароду, якую ўручаюць найлепшаму навічку Нацыянальнай хакейнай лігі, паведамляе рэсурс Daily Faceoff.
Ілля Протас. Фота: TheAHL.com
Мінулагодні сезон Ілля Протас пачынаў у юніёрскай Хакейнай лізе Антарыа (OHL). У сезоне 2024/2025 ён паказаў выдатную выніковасць, гуляючы за клуб «Віндзар Спітфайрз»: закінуў 50 шайбаў і набраў 124 ачкі.
Пасля пераходу ў клуб «Хершы Бэрз» беларус таксама выступаў вельмі паспяхова. У 69 матчах ён забіў 29 галоў і набраў 66 ачкоў, стаўшы самым выніковым навічком Амерыканскай хакейнай лігі (АХЛ).
Гэтыя вынікі дапамаглі Протасу атрымаць шанец у НХЛ. У складзе «Вашынгтона» ён правёў чатыры матчы і набраў чатыры ачкі.
Эксперты адзначаюць яго высокі ўзровень гульні ў атацы. Акрамя таго, апошнім часам прыкметна палепшылася яго катанне, што дазваляе канкураваць з больш вопытнымі хакеістамі.
Спецыялісты лічаць, што ў найбліжэйшай будучыні Ілля Протас можа стаць адным з ключавых гульцоў «Вашынгтон Кэпіталз».
Чытайце таксама:
Беларускія хакеісты памянялі клубы ў НХЛ
Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ
Беларус уключаны ў сімвалічную зборную найлепшых навічкоў Амерыканскай хакейнай лігі
19‑гадовы Ілля Протас выкліканы ў асноўны склад «Вашынгтона»