БЕЛ Ł РУС

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка

4.09.2026 / 22:53

Nashaniva.com

У Смалявічах распачалі крымінальную справу пасля інцыдэнту на дзіцячай пляцоўцы. 49‑гадовы грамадзянін Расіі, які часова знаходзіцца ў Беларусі, напаў на 11‑гадовага школьніка, паведамляе выданне Smolevichi-24.by.

Здарэнне адбылося 2 верасня каля 18:14 на дзіцячай пляцоўцы каля дома №3 на вуліцы Гаўрылы Ціхава. Паводле інфармацыі Смалявіцкага РАУС, мужчына «з хуліганскіх памкненняў» схапіў хлопчыка за руку і ўдарыў яго па галаве.

3 верасня следчыя распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за хуліганства.

Падазраванага затрымалі супрацоўнікі патрульна-паставой службы міліцыі. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Чытайце таксама:

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах

Каментары да артыкула