БЕЛ Ł РУС

У Літве ўсё менш беларусаў з ДНЖ, але адток меншы, чым год таму

10.09.2026 / 19:55

Nashaniva.com

Паводле даных Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы, на пачатак верасня ў краіне налічвалася 47 872 беларусы з дазволамі на жыхарства ўсіх тыпаў, піша Devby.io.

Вільня. Фота: «Наша Ніва»

За месяц Літву пакінулі 411 беларусаў з ДНЖ. А за апошнія 12 месяцаў — 3 648 беларусаў.

Апошні год іх становіцца менш прыкладна на тысячу кожны квартал. Але тэмпы, здаецца, запаволіліся.

За студзень—жнівень колькасць беларусаў з ДНЖ у Літве зменшылася на 2 414. Для параўнання, за першыя восем месяцаў 2025 года мінус склаў 5 991 чалавек.

Найбольш беларусаў з ДНЖ у Літве было зафіксавана да 1 красавіка 2024 года — тады паказчык дасягаў 62 844 чалавекі. З таго часу ён падае.

Пры гэтым беларусы застаюцца другой па колькасці групай іншаземцаў з ДНЖ у Літве пасля ўкраінцаў, якіх, наадварот, крыху дадалося.

Чытайце таксама:

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада

22 беларусы, якія працавалі ў IT-кампаніі ў Вільні, прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы

Не толькі ў Літве. У Польшчы пачала скарачацца колькасць беларусаў з дзейнымі ДНЖ

Дэпартамент міграцыі Літвы ініцыяваў праверку былога зяця Шэймана пасля журналісцкага расследавання

Каментары да артыкула