Свет22

Дэпартамент міграцыі Літвы ініцыяваў праверку былога зяця Шэймана пасля журналісцкага расследавання

Дэпартамент міграцыі Літвы звярнуўся ў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі з просьбай ацаніць, ці не нясе знаходжанне ў краіне грамадзяніна Беларусі Андрэя Шымановіча пагрозу нацыянальнай бяспецы. Падставай для гэтага стала сумеснае міжнароднае расследаванне журналістаў, у тым ліку «Бюро».

Андрэй Шымановіч і Вольга Шэйман на адпачынку. Крыніца: Instagram-акаўнт маці Андрэя Шымановіча

Прадметам занепакоенасці літоўскіх уладаў сталі факты пра стварэнне мабільных дадаткаў, якія могуць перадаваць інфармацыю спецслужбам Беларусі і Расіі. Паколькі Дэпартамент міграцыі не мае функцый кібербяспекі, ён адначасова звярнуўся ў Нацыянальны цэнтр кібербяспекі і Бюро літоўскай крымінальнай паліцыі з просьбай правесці экспертызу і ацаніць праграмны код дадаткаў на наяўнасць уразлівасцяў і шкоднаснага функцыяналу.

Пасля атрымання высноў усіх ведамстваў будзе прынята рашэнне пра прававы статус Шымановіча ў Літве.

Хто такі Андрэй Шымановіч

Андрэй Шымановіч — беларускі бізнэсовец, які ў 2016 годзе ажаніўся з Вольгай Шэйман, дачкой аднаго з найбліжэйшых паплечнікаў Лукашэнкі Віктара Шэймана. Ён шмат падарожнічаў з сям'ёй Шэймана, у тым ліку ў рамках бізнес-праектаў у Зімбабвэ.

Як высветлілі журналісты, Шымановіч мае дачыненне да шэрагу праектаў у сферы збору даных і сачэння:

mSpy — сэрвіс для схаванага сачэння за тэлефонамі (геалакацыя, паведамленні, званкі), які перажыў некалькі буйных уцечак даных.

Nicegram, eSIM Plus, InLab, Aivan — праграмы і надбудовы, распрацаваныя праз звязаную сетку кампаній у Беларусі і Літве. Дадаткі патрабуюць залішніх дазволаў (доступ да камеры, мікрафона, кантактаў) і перадаюць тэлеметрыю ў расійскую сістэму Yandex AppMetrica.

У 2023 годзе Шымановіч атрымаў дазвол на жыхарства ў Літве як стартапер, а ў 2025 годзе падоўжыў яго.

Праверку пры атрыманні ДНЖ ён прайшоў меркавана з-за таго, што на той момант ужо развёўся з Вольгай Шэйман, хоць свой бізнес у Вільні засноўваў яшчэ будучы членам сям'і ўплывовага чыноўніка беларускага рэжыму.

Каментары2

  • Прапанова
    30.07.2026
    Відавочна, Дэпартамент міграцыі не адольвае ўласнаруч гэтыя працэсы з агентамі рэжыму. Трэба тэрмінова ўводзіць у склад гэтай структуры Дзяніса Кучынскага з офіса Ціханоўскай, каб ён узгадняў каму даваць ВНЖ у Летуве і фільтраваў нягоднікаў!
  • Ну
    01.08.2026
    Рэд. Каментары не праходзяць з дзвюх прычын: 1) вы забылі ўвесці спам-фільтр, 2) у вашым каменце было нейкае парушэнне правілаў каментавання. Азнаёмцеся з імі і трымайцеся іх.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць