БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрываюць бясплатную школу кітайскай мовы

10.09.2026 / 20:45

Nashaniva.com

11 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца адкрыццё бясплатнай школы кітайскай мовы «Хуадзяа». Праект рэалізуецца пры падтрымцы Пасольства Кітая ў Беларусі, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Падчас цырымоніі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Асацыяцыя арганізацый кітайскіх суайчыннікаў «Хуадзяа» падпішуць пагадненне аб супрацоўніцтве. Нядаўна гэтая асацыяцыя стварыла адукацыйную ўстанову «Кітайскі іерогліф».

Арганізатары называюць адкрыццё школы важным крокам у развіцці культурных і адукацыйных сувязяў паміж Беларуссю і Кітаем. Мінчукі і іншыя беларусы такім чынам атрымаюць магчымасць бясплатна вывучаць кітайскую мову.

Падрабязная праграма навучання, расклад заняткаў і парадак запісу будуць апублікаваныя пазней.

Чытайце таксама:

Ва Узбекістане вырашылі падкарэктаваць алфавіт. У ім стане больш літар

Кітай будуе «Залатое кальцо» даўжынёй дзве траціны экватара

Яндзы і Дзіньпін. У беларускай мове змянілі нормы перадачы кітайскіх назваў — новае напісанне дакладней перадае кітайскае гучанне

Каментары да артыкула