Свет33

Кітай будуе «Залатое кальцо» даўжынёй дзве траціны экватара

Кітайскія ўлады плануюць злучыць тры нацыянальныя дарогі ў адзін гіганцкі маршрут вакол краіны. Яго даўжыня складзе каля 27 тысяч кіламетраў, а па дарозе будуць пустыня Такла-Макан, Тыбецкае нагор'е, Гімалаі і ўсё ўзбярэжжа краіны.

Схема «Залатога знешняга кальца» Кітая. Фота: chosun.com

Да 2030 года на карце Кітая павінна з'явіцца амаль замкнёнае дарожнае кальцо ўздоўж сухапутных межаў і марскога ўзбярэжжа краіны. Як піша Global Times, праект атрымаў назву «Залатое знешняе кальцо» і яго працягласць складзе каля 27 тысяч кіламетраў.

Асновай кальца стануць тры нацыянальныя дарогі, якія ўжо існуюць: памежныя G331 і G219 і прыбярэжная G228. Задача заключаецца ў ліквідацыі разрываў на маршруце.

Паўночная магістраль G331 пачынаецца ў Даньдуне на паўночным усходзе Кітая, каля мяжы з Паўночнай Карэяй, і цягнецца прыкладна на 9200 кіламетраў да Алтая ў Сіньцзяне. У Кітаі яе называюць «найпрыгажэйшай памежнай дарогай». На яе шляху раўніны, лясы, стэпы і горы.

Далей маршрут працягвае G219. Яна праходзіць праз найбуйнейшую пустыню Кітая Такла-Макан, падымаецца на Цынхай-Тыбецкае нагор'е, перасякае Гімалаі і горны рэгіён Хэндуань. Яна вылучаецца найбольшымі перападамі вышыняў і разнастайнасцю прыродных зон.

Яшчэ адна важная артэрыя, аўтастрада G228, ідзе ўздоўж берагавой лініі і звязвае ўсе асноўныя марскія парты краіны. Калі ўсе тры часткі будуць злучаныя, атрымаецца маршрут, які ахопіць амаль увесь перыметр краіны.

Не толькі турыстычны маршрут

Перспектыва праехаць амаль вакол усяго Кітая ўжо зацікавіла мясцовых аўтатурыстаў і веласіпедыстаў. У сацсетках абмяркоўваюць будучыя паездкі. На шляху будуць заснежаныя горы і высакагорныя плато, стэпы, пустыні, трапічныя лясы, марское ўзбярэжжа і гістарычныя гарады.

Аднак «Залатое кальцо» павінна не толькі прыцягнуць турыстаў. Ад яго чакаюць і больш практычнага эфекту: развіцця аддаленых рэгіёнаў, паляпшэння іх транспартнай даступнасці і большай устойлівасці ўсёй дарожнай сеткі краіны.

Яшчэ адна задача праекта — звязаць унутраныя гандлёвыя шляхі Кітая з глабальнымі рынкамі.

На захадзе новая сістэма атрымае выхад да Новага міжнароднага сухапутна-марскога гандлёвага калідора і грузавых чыгуначных маршрутаў Кітай — Еўропа, а на ўсходзе — да міжнародных марскіх шляхоў.

Разлік у тым, каб аб'яднаць марскія парты, сухапутныя памежныя пераходы і ўнутраныя лагістычныя цэнтры. Так кітайскія парты на межах з краінамі Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі стануць часткай больш цэласнай транспартнай сеткі.

У Кітайскай асацыяцыі аўтамабільнага транспарту называюць яшчэ адну перавагу такой сістэмы. Калі нейкі шлях стане недаступны праз стыхійнае бедства ці іншыя непрадбачаныя абставіны, грузы можна будзе перанакіраваць. Гэта павінна зрабіць транспартную сістэму больш устойлівай да збояў.

Кіраўніца асацыяцыі Ван Лімэй звяртае ўвагу і на стратэгічнае значэнне сухапутных шляхоў. Паводле яе, геаграфічнае становішча Кітая ў Еўразіі патрабуе асаблівай увагі да наземных транспартных зносін і магчымасці мець выхады ў розных кірунках.

Каментары3

  • UFO
    03.09.2026
    Якая краіна, такія і аграгарадкі.
  • Китай готовится к войне.
    03.09.2026
    Проведя логистический аудит своих границ, коммунисты признали свои границы уязвимыми и недоступными в некоторых местах, а равно несущими угрозу. От того и стали такое планировать.
  • Скептик
    03.09.2026
    Строительный бум провалился и новые дома приходится сносить.

    Даёшь бум дорожного строительства. Надеюсь, дороги потом сносить не будут.

    У китайцев всё так. С размахом.

    То по приказу Мао Уже Дуна истребляют всех воробьёв, а потом всеобщий голод и воробьёв приходится импортировать из СССР. То перегибы со строительством.

    Ума у человечества не прибавляется.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць