Гомельскаму чыноўніку давялося ўнікаць у праблему в'етнамскіх свіней
9 верасня старшыня Гомельскага райвыканкама Аляксандр Новікаў правёў асабісты прыём грамадзян. Па дапамогу да яго звярнуліся жыхары Бабовіцкага сельсавета з нечаканай праблемай, паведамляе мясцовая раёнка «Маяк».
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Суседзі гэтых людзей былі незадаволеныя тым, што яны разводзяць на сваім падворку в'етнамскіх свіней. Пасля гэтага спецыялісты вывучылі сітуацыю і выехалі на месца з камісіяй, аднак ніякіх парушэнняў патрабаванняў або санітарных нормаў у заяўнікаў не выявілі.
Галоўны дзяржаўны ветэрынарны доктар Гомельскага раёна Алег Чумакаў растлумачыў, што заканадаўствам нідзе не ўстаноўленая максімальна дапушчальная колькасць свіней, якую можна разводзіць. Галоўнае — выконваць усе патрабаванні да іх утрымання і абмежаванні, звязаныя з прафілактыкай захворванняў.
Чытайце таксама:
У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС
Адзін з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў свініны пайшоў у банкруцтва