Грамадства

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака

Каманда польскага медыяпраекта Agro Profil, прысвечанага сельскай гаспадарцы, апублікавала больш як гадзінны ролік пра падарожжа ў Беларусь. Аўтары канала наведалі гаспадарку «Радон Агра» ў Слонімскім раёне, якой кіруюць грамадзяне Польшчы, піша «Радыё Свабода».

Бартломей Арданік — фермер у трэцім пакаленні. Ён вёў паспяховую гаспадарку ў Польшчы, але пасля таго, як яму не працягнулі арэнду зямлі, вырашыў шукаць прастору для бізнэсу за ўсходняй мяжой. Спачатку быў Казахстан, але падчас пандэміі ездзіць туды стала цяжэй. Апрача таго, паводле Арданіка, яму прапанавалі там не да канца празрыстыя схемы. Юрыстка параіла фермеру пацікавіцца Беларуссю. Арданік так і зрабіў і прыйшоў да высновы, што там такія ж магчымасці, як у Польшчы ў 2000-х.

«Я люблю чыстыя правілы гульні. І менавіта гэта я ўбачыў у Беларусі. Усё можна салідна прапісаць у дамове. Сістэма тут такая, як калісьці ў Польшчы. Зямля і гаспадаркі належаць дзяржаве. І дзяржава проста прыватызуе гэтыя гаспадаркі. Каля 25% беларускіх гаспадарак стратныя і ім даюць другі шанец праз прыватызацыю», — кажа Арданік.

Бартломей Арданік

У Беларусі з 1400 гаспадарак каля 300 стратных, тлумачаць аўтары роліку. І дзяржава шукае для іх інвестараў. Арданіку з напарнікамі ўдалося набыць такім чынам чатыры гаспадаркі і ўзяць у арэнду зямлю на 99 гадоў. Іх агульная плошча — больш за 26 тысяч гектараў. Разам з зямлёй палякі атрымалі ў спадчыну ад калгаса 3300 кароў. Гаспадарка спецыялізавалася на вытворчасці малака. Сёння ў гаспадарцы «Радон Агра» працуе 460 рабочых.

«Самым складаным было матываваць людзей, каб яны рабілі як на сябе, а не на дзядзьку. Раней яны рабілі ў гаспадарках-банкрутах. Таму цяжка было патлумачыць, што цяпер нельга красці і піць. Але мы паабяцалі, што за добрую працу мы будзем годна плаціць», — кажа Бартломей Арданік.

Рабочых у гаспадарку шукаюць і сёння. Заробкі трактарыстаў пачынаюцца ад 2500 рублёў, заатэхніка — ад 3000, электразваршчыка — ад 2200, слесара — ад 2000. На Слонімшчыну прыехалі польскія спецыялісты, якія заняліся трансфармацыяй і павышэннем эфектыўнасці.

«У Беларусі нікога не цікавіць колер скуры інвестара. Павінна рабіцца праца, людзі павінны добра зарабляць, а каровы павінны быць накормленыя. Павінен быць вынік», — гаворыць паляк.

Паводле Арданіка, палякі ўспрымаюць Беларусь як дзікую краіну. Калі людзі пытаюцца ў яго пра вырашэнне спраў пры дапамозе хабараў, ён адказвае, што ні з чым такім у Беларусі не сутыкаўся. Наадварот, мясцовыя раяць ніколі такога не рабіць. Беларусь, паводле яго, празмерна адчувальная, каб усё было афіцыйна. Нават калі вы перавысілі хуткасць на аўтамабілі, не ўздумайце прапаноўваць міліцыянту хабар, гэта можа кепска скончыцца, кажа польска-беларускі фермер.

На пытанне, дзе можна больш зарабіць, ён адказвае:

«У Беларусі ўсё таннейшае, а найперш цэны сельскагаспадарчай вытворчасці. Паліва каштуе менш за 3 злотыя, угнаенні можна купіць напалову танней, чым у Польшчы. А калі мы гаворым пра цану продажу прадукцыі, то гэта ўжо 70% польскай цаны».

Сярод праблем ён пералічвае санкцыі Еўрасаюза, пагоршаную праз гэта лагістыку, кепскі доступ да запчастак.

«Але ўсе працуюць выдатна. Мы навучылі людзей, што можна працаваць цэлыя суткі, калі цёмна, то можна запаліць лямпачку. Работы поўна. Працуюць і нашы начальнікі. Калі трэба, сядуць і ў трактар, і падояць карову. Мы паказалі рабочым, што кіраўнік не толькі ходзіць у белай кашулі, а што ён сам ведае, што трэба зрабіць, што можа апрануць гумовыя боты і пайсці працаваць», — расказвае фермер.

Калі пяць гадоў таму Арданік пачаў весці гаспадарку, то адна карова давала 4-‑5 літраў малака за дзень. Сёння каровы на яго ферме даюць па 30 літраў. Чаму да палякаў вынікі былі такія сціплыя? Аўтары роліку называюць некалькі прычын: слабая генетыка, сур’ёзныя праблемы з узнаўленнем статка і, нарэшце, недастатковая ўвага да якасці корму.

У першы год гаспадарання ў яго было 450 гектараў рапсу з ураджайнасцю менш за 1 тону з гектара. Сёння гэта 4000 гектараў з ураджайнасцю 3,5 тоны. Чаму? Адна з прычын у тым, што падчас калгаснай эры палі ў гэтай гаспадарцы былі зарослыя пустазеллем. Палякі распачалі з ім вельмі інтэнсіўную барацьбу.

Асноўная спецыяльнасць гаспадаркі палякаў — малако і мяса. Экспартаваць збожжа з Беларусі, паводле польскіх фермераў, складана, паколькі праз санкцыі зачыненыя парты ў суседніх Латвіі і Літве. Афрыканская чума свіней не спрыяе свінагадоўлі. Яны вырошчваюць і лён, але гэта хутчэй сімвалічныя плошчы. Беларусь палякі называюць малочнай краінай, у год у краіне прадукуюць 9 мільёнаў тон малака. У Польшчы, дзе насельніцтва больш як у чатыры разы, 15 мільёнаў.

«Колькасць кароў і малочных фермаў у Беларусі ўвесь час павялічваецца. Для нас гэта галіна, якая акупляецца. Мы, як прыватная гаспадарка, маем лепшыя ўмовы, чым дзяржаўныя фірмы, бо прадаем прадукцыю туды, куды самі пажадаем», — расказвае напарнік Арданіка Мацей Петшак.

«Я не вучыўся ў сельскагаспадарчай школе. Мой тата калісьці тлумачыў мне, што сельская гаспадарка вельмі простая. Каб быў поспех, трэба зрабіць тры рэчы: своечасова, добра і танна. Я імкнуся рэалізаваць гэтае правіла», — гаворыць Бартломей Арданік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

На вуліцы Прытыцкага ў Мінску хуткая дапамога збіла дзвюх дзяўчат6

У Брэсце рыбак дамогся доступу да возера, але пасля гэтага жыхарам выпісалі 20 прадпісанняў3

Пашынян заявіў, што Арменія не будзе праводзіць рэферэндум аб сяброўстве ў ЕС3

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі21

Ніводзін з новых спадарожнікаў, якія прэзентуюцца як расійскі аналаг Starlink, пакуль не выйшаў на належную арбіту2

Дарт Вэйдар адвёў сына ў школу ў Новай Баравой. Хто гэты тата мары? ФОТАФАКТ23

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне26

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе20

У «Грыне» на Каменнай Горцы ў Мінску знікла электрычнасць ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца8

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць