Усяго патроху77

«Не разумею, навошта гэта раблю». Беларусу ў Кітаі прыйшлося надзімаць заколатую свінню ручной помпай

Бацька беларускі Настассі, якая ўжо пяць гадоў жыве ў Кітаі, падчас візіту да дачкі далучыўся да традыцыйнага для кітайскай вёскі працэсу — калектыўнага забою і раздзелкі свінні.

Скрын відэа: 小杨妹_tkiD / YouTube

Беларуска Настасся (вядомая ў Кітаі пад імем Намэй) у 2020 годзе выйшла замуж за жыхара кітайскай правінцыі Хунань і засталася там жыць. Іх пара ў свой час стала папулярнай у кітайскіх сацыяльных сетках дзякуючы здымкам з вяселля, на якіх заўважна істотная розніца ў росце. Рост Настассі — 176 см, у той час як яе мужа — 158 см.

Настасся з мужам. Фота: am730.com.hk

На канале ў ютубе інтэрнацыянальная сям'я нядаўна апублікавала відэа з візіту ў Кітай бацькі Настассі, які вырашыў дапамагчы мясцовым сваякам з забоем свінні.

Сям'я прыехала на ферму, дзе вырошчваюць чорных свіней. Яны папулярныя ў гэтай частцы Кітая — свіней трымаюць амаль два гады, пакуль яны не дасягнуць масы 200—250 кг (у Беларусі ж пераважаюць белыя пароды свіней, якіх гадуюць каля года да вагі 160 кг). Пры гэтым склад корму — бульба і мука — аказаўся практычна такім жа, як у Беларусі.

Асаблівай цяжкасцю стала пагрузка выбранай жывёлы. На відэа бачна, як некалькі мужчын, уключаючы бацьку Настассі, спрабуюць зацягнуць масіўную свінню ў клетку на прычэпе. Пасля напружанай барацьбы свінню ўсё ж удалося загрузіць і даставіць да месца забою.

Як закалолі, пачаўся этап, які выклікаў у беларускага госця найбольшае здзіўленне, — напампоўванне тушы паветрам пры дапамозе помпы, якой колы качаюць.

«А навошта? Для чаго? Не разумею», — пытаецца мужчына.

Яму жартам тлумачаць, што гэта для таго, каб жывёла падавалася большай. Насамрэч паветра нацягвае скуру, што дапамагае лягчэй і хутчэй выдаліць грубое чорнае шчацінне.

На гэтым адрозненні ў тэхналогіі не заканчваюцца. Замест звыклага беларусу смалення агнём кітайцы выкарыстоўвалі гарачую ваду і скрабкі. Бацька Настассі актыўна дапамагаў чысціць скуру, адзначаючы, што дома для гэтага выкарыстоўвалі б касу.

Наступным крокам стала падрыхтоўка да раздзелкі. Тушу прывязалі за заднія ногі да звычайных драўляных драбін, а затым разам з імі паставілі старчма, прыхінуўшы да сцяны.

Скрын відэа: 小杨妹_tkiD / YouTube

У працэсе разбору актыўны ўдзел браў і бацька Настассі. Паводле слоў мужчыны, гэтая праца яму добра знаёмая: за сваё жыццё ён закалоў і разабраў два дзясяткі кабаноў.

«Галоўнае — не прарэзаць кішак, каб не было паху», — каментаваў ён працэс.

У фінале беларус, выціраючы рукі, прынюхаўся да свежаніны:

«Яна нічым не пахне. Гэта сведчыць пра тое, што мяса і сала вельмі смачныя, [бо жывёла] адкормленая натуральным прадуктам».

Каментары7

  • вялікая кітайская свіння
    08.09.2026
    у Кітаі мужы маленькія, а свінні вялікія
  • Жах
    08.09.2026
    І Ютуб гэта не выдаляе?! Не каб праявіў сваю беларускасць і сказаў – забойства і здзек, гэта да Вашых паўночных суседзяў звяртайцеся!
  • Бабулі спявалі
    08.09.2026
    За грузіна я не выйду, бо ў кітаца доўгія... пальцы.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць