БЕЛ Ł РУС

У Польшчы кіроўца-беларус насмерць збіў пешахода

11.09.2026 / 16:22

Nashaniva.com

ДТЗ са смяротным вынікам адбылося на тэрыторыі гміны Мендзыжэц-Падляшскай гміны Бела-Падляшскага павета Люблінскага ваяводства. Грузавы аўтамабіль пад кіраваннем грамадзяніна Беларусі збіў пешахода.

Аварыя адбылася каля 22:00. 

23‑гадовы мужчына, нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы, памёр на месцы здарэння.

Беларус, які кіраваў грузавіком, быў цвярозы.

Дарога, на якой адбылося гэта трагічнае здарэнне, заставалася заблакаванай да трох гадзін ночы.

Чытайце таксама:

У Польшчы цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з грузавіком — пацярпелі дзясяткі людзей

У Польшчы ў заблакаваную на чыгуначным пераездзе фуру на хуткасці ўляцеў цягнік ВІДЭА

Беларус спрабаваў правезці ў Польшчу цыгарэты ў руберойдзе

У Гданьску кіроўца аўтобуса з Беларусі і рабочы верфі з Украіны выратавалі пажылую пару ад нападніка

У Польшчы беларус кіраваў грузавіком з больш як чатырма праміле алкаголю

Каментары да артыкула